Аляксандр Пятровіч Жасткоў (; — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і вызвалення Віцебскай вобласці ад нацысцкіх захопнікаў. Камандзір кулямётнага ўзвода, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (званне прысвоена 24.03.1945, пасмяротна).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Слаўцава Мелянкоўскага павета (Мелянкоўскі раён, Уладзімірская вобласць). У Чырвонай Арміі з 1940 года. З 1941 года на Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах.
Вызначыўся падчас Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі. 23 чэрвеня 1944 г. каля вёскі Карпавічы (Сенненскі раён) узвод пад яго камандаваннем знішчыў 6 агнявых пунктаў праціўніка, фарсіраваў раку Лучоса, захапіў і утрымліваў плацдарм, забяспечыўшы пераправу палка. 24 чэрвеня 1944 г. каля вёскі Асінаўка (Віцебскі раён) узвод знішчыў 5 кулямётных пунктаў і каля 130 гітлераўцаў. 25 чэрвеня ў баі каля вёскі Камары Віцебскага раёна на працягу дня адбіў 4 контратакі праціўніка, загінуў у гэтым баі.
Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Ваяводкі Віцебскага раёна.
Імем А. П. Жасткова ў 1985 годзе названа адна з вуліц Віцебска.
Літаратура Витебск: Энциклопедический справочник. / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
Катэгорыя:Нарадзіліся ва Уладзімірскай вобласці Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны