Уладзімір Іосіфавіч Шляхтуно́ў (нар. ) — вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, доктар сельскагаспадарчых навук (1985), прафесар (1988), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Сінякова Бешанковіцкага раёна (зараз у Віцебскай вобласці Беларусі)Шляхтунов Владимир Иосифович // Афіцыйны сайт УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны». У 1959 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. З 1963 г. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі: малодшы навуковы супрацоўнік, з 1973 г. загадчык лабараторыяй якасці мяса, у 1987—1990 гг. дырэктар інстытута. У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Мясная продуктивность помесного герефордского и черно-пестрого молодняка при разном уровне кормления», у 1985 годзе доктарскую на тэму «Особенности формирования и методы повышения мясной продуктивности молодняка разных пород крупного рогатого скота». З 1990 гг. У. І. Шляхтуноў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце (з 1994 г. Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны) — прафесар кафедры прыватнай жывёлагадоўлі заатэхнічнага факультэта. У 1998—2006 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай тэхналогіі вытворчасці прадукцыі і механізацыі жывёлагадоўлі, з 2006 г. прафесар кафедры.
Навуковая дзейнасць У. І. Шляхтунову належаць навуковыя працы па пытаннях тэхналогіі вытворчасці ялавічыны, павелічэнні прадукцыйнасці буйной рагатай жывёлы і інш. Аўтар больш за 130 навуковых працЛюди белорусской науки. К 60-летию со дня рождения академика ААН Беларуси В. И. Шляхтунова // Известия Академии аграрных наук Республики Беларусь, № 3, 1996..
Сярод апублікаванага: Справочник по скотоводству. — Мн. 1984. (у сааўтарстве); Повышение качества говядины / В. И. Шляхтунов, А. И. Плященко. — Минск : Ураджай, 1986. — 104 с. — (Продовольственная программа — дело всенародное); К вопросу о развитии мясного скотоводства в Белорусской ССР (разам з С. А. Пятрушка) // Научно-техгический бюллетень. — Харьков, 1989. № 48. Скотоводство и технология производства молока и говядины. — Мн., 1997. (разам з В. С. Антанюком і Д. М. Бубенам); Скотоводство и технология производства молока и говядины : учебное пособие для учащихся специальности «Зоотехния» учреждений, обеспечивающих получение среднего специального образования / В. И. Шляхтунов. — Минск : Беларусь, 2005. — 390 с. : ил.; Технология производства мяса и мясных продуктов : учебное пособие для студентов вузов по специальностям «Ветеринарная санитария и экспертиза», «Техническое обеспечение процессов хранения и переработки сельскохозяйственной продукции» / В. И. Шляхтунов. — Минск : Техноперспектива, 2010. — 471 с.
Узнагароды Ганаровая грамата Прэзідыума Усесаюзнага Савета навукова-тэхнічных таварыстваў Бронзавы медаль ВДНГ СССР (1979) Дыплом III ступені ВДНГ БССР (1983) Ганаровая грамата ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ (1987) Грамата Прэзідыума Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996) Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (1996) Ганаровая грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1999) Ганаровая грамата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў (2000) Ганаровая грамата Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2001) Ганаровая грамата Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (2001) Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2006) Ганаровая грамата Віцебскага аблсельгасхарча (2008) Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2013)
Літаратура — С. 442.
Спасылкі Шляхтунов Владимир Иосифович // Афіцыйны сайт УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» Шляхтуноў, Уладзімір Іосіфавіч (доктар сельскагаспадарчых навук; нар. 1936) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Люди белорусской науки. К 60-летию со дня рождения академика ААН Беларуси В. И. Шляхтунова // Известия Академии аграрных наук Республики Беларусь, № 3, 1996.
Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Постаці савецкай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне