Жук-насарог (Oryctes nasicornis) — від жукоў з сямейства пласцініставусых.

Апісанне Цела даўжынёй 25—40 мм, карычнева-бурае, бліскучае. У самца на лбе доўгі выгнуты рог, на пярэдняспінцы трохзубчасты папярочны бугарок.

Лічынкі даўжынёй да 80 мм.

Пашырэнне

Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўразіі, акрамя тайгі.

Асаблівасці біялогіі Лічынкі жывуць у гнілой драўніне, у кучах гною, дуплах лісцевых дрэў, ва ўгноенай глебе цяпліц, парнікоў, аранжарэй; развіваюцца 4 гады.

Жукі не кормяцца.

Літаратура Жук-насарог //

Катэгорыя:Dynastinae Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя на марках