Ніжнялужыцкая гімназія, поўная назва Ніжнялужыцкая гімназія Котбус (, ) — назва сярэдняй навучальнай установы, якая знаходзіцца ў Германіі ў горадзе Котбус. Адзіная сярэдняя навучальная ўстанова, у якой выкладанне вядзецца на ніжнялужыцкай мове.
Гісторыя Сербская гімназія была заснавана 1 верасня 1947 года ў горадзе Котбус па ініцыятыве лужыцкага грамадскага дзеяча Фрыда Мештка. Першапачаткова мела назву «Serbska wuša šula» (Сербская сярэдняя школа). У першы год навучэння ў гімназіі вучыліся 76 вучняў і выкладалі 8 настаўнікаў. Першы выпуск быў у 1954 годзе. У 1959 годзе на аснове школы была створана Сербская пашыраная сярэдняя школа (Serbska rozšyrjona wuša šula).
У 1974 годзе гімназіі было нададзена імя ніжнялужыцкай пісьменніцы Мар’яны Домашкайц.
У наш час у гімназіі навучаюцца каля 690 вучняў.
Вядомыя супрацоўнікі і выпускнікі Аня Поганчава (нар. у 1970 годзе) — навуковы супрацоўнік Сербалужыцкага інстытута і тэлевядучая праграмы «Łužyca» на ніжнялужыцкай мове. Альфрэд Мешканк — выкладчык фізікі і астраномііŁużyczanie i inne mniejszości językowe, kulturowe i etniczne w Europie, Zeszyty Łużyckie, т. 46 (2012), лужыцкі перакладчык.
Гл. таксама Сербская гімназія.
Спасылкі Афіцыйны сайт гімназіі
Катэгорыя:Лужычане Катэгорыя:Котбус