Дом культуры ўнітарнага прадпрыемства «Метыз» — дом культуры ў Магілёве, размешчаны па адрасе вул. Касманаўтаў, 27а .
Заснаваны ў 1998 годзе як Дом культуры грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх». Створаны для ажыццяўлення інфармацыйных, асветніцкіх, выхаваўчых, забаўляльных і інш. функцый для працаўнікоў прадпрыемства, людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Агульная плошча памяшканняў 2080 м². Мае глядзельную залу на 400 месцаў, 7 пакояў для клубнай работы, 2 вялікія холы. Дзсйнічаюць 14 творчых аматарскіх калектываў, з якіх 1 мае званне «народны» (маладзёжны тэатр жэставай песні «Спяваючыя рукі»). Калектывы Дома культуры — удзельнікі і дыпламанты міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў і абласных фестываляў.
Літаратура
Катэгорыя:Вуліца Касманаўтаў (Магілёў) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Дамы культуры Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1998 годзе Катэгорыя:1998 год у Магілёве Катэгорыя:Беларускае таварыства глухіх