Чырвоны неон (Paracheirodon axelrodi) — рыба сямейства харацынід.

Апісанне Даўжыня да 3 см. Вонкава вельмі падобны да эвычайнага неона, але цела больш выцягнутае, а чырвоная афарбоўка брушка больш інтэнсіўная і ахоплівае яго цалкам.

Распаўсюджанне Пашыраны ў невялікіх лясных азёрах Паўднёвай Амерыкі. У Еўропу завезены ў 1950-я гады. Акварыумная рыба. Гадуюць у акварыумах з мяккай вадой (1—2 разы на месяц на 1/3 заменьваецца) і зацененымі ўчасткамі.

Літаратура

Катэгорыя:Акварыумныя рыбы Катэгорыя:Харацыніды