Гарнізонныя могілкі — могілкі ў Брэсце, размешчаныя на вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 82. Плошча складае 4,1 га. Мемарыяльны ансамбль з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэгіянальнага значэння.

Гісторыя

Узніклі ў 2-й палове 19 стагоддзя як месца пахавання салдат гарнізону крэпасці Брэст-Літоўск. У 1920-30-я гады тут хавалі і цывільных асоб, а таксама ваенных (так званага Палескага корпуса). Засталіся бетонныя крыжы на брацкіх магілах ваеннаслужачых , бетонны крыж ваеннаслужачым польскай арміі, узведзены ў 1935 годзеГородское кладбище «Гарнизонное» г. Брест.

У час нямецкай акупацыі ў 1942 годзе на могілках былі перапахавыя рэшткі з ліквідаванай у сувязі з пашырэннем дарог часткі Каталіцкіх могілак. У канцы 1943 года плошча могілак складала 1 га. Пасля вызвалення Брэста 28 ліпеня 1944 года ўзнікла пытанне аб увекавечванні памяці воінаў Чырвонай Арміі. На пасяджэнні гарвыканкама 16 жніўня 1944 года было зацверджана месца для пахавання чырвонаармейцаў і камандзіраў Чырвонай арміі ў раёне старых гарнізонных пахаванняў крэпасці.

У 1984—1985 гадах праведзена рэканструкцыя могілак, закрытыя для новых пахаванняў.

11 мая 2016 года на Гарнізонных могілках адбылася цырымонія пахавання рэштак 7 савецкіх лётчыкаў, што загінулі 16 ліпеня 1944 года каля в. Неплі пры выкананні баявога задання на самалёце .

Архітэктура

У аснову планіроўкі могілак пакладзены прынцып восевай сіметрыі. Цэнтральную алею завяршае скульптурны помнік савецкім воінам (1948, скульптар Л. Я. Кербель; бетон, чыгуннае ліццё; вышыня помніка 9 м, у тым ліку скульптуры 2,5 м). Па абодвух баках на невялікіх стэлах — мемарыяльныя дошкі з імёнамі 148 савецкіх воінаў, пахаваныя ў брацкай магіле ля помніка.

Пахаванні На могілках 496 магіл (з 67 брацкіх), у якіх пахаваны 912 савецкіх салдат, які загінулі ў баях супраць нацыстаў ў 1941-45 гадах на тэрыторыі Брэсцкай вобласці і Польшчы. На магілах усталяваны надмагільныя камяні, мемарыяльныя пліты.

Тут пахаваны Героі Савецкага Саюза, ваенныя дзеячы, дзеячы нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, кіраўнікі партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці; начальнік штаба Пінскага партызанскага злучэння Фядотаў.

Аляксандр Аляксеевіч Авечкін (1913—1980) — беларускі дзіцячы пісьменнік, празаік. Серафім Міхайлавіч Багданаў — генерал-маёр Іван Пятровіч Барсукоў (1948—2001) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Афганскай вайны (1979—1989) Аляксандр Андрэевіч Вахрушаў (1903—1945) — генерал-маёр танкавых войскаў Гармажап Аюравіч Гармаеў (1916—1945) — Герой Савецкага Саюза Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў (1900—1979) — удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці падчас Вялікай Айчыннай Вайны, Герой Савецкага Саюза. Павел Мартынавіч Гулаў (1893—1972) — удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзянін г. Брэста. Дзмітрый Сцяпанавіч Дацэнка (1913—1991) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Міхаіл Емяльянавіч Екельчык (1928—1976) — спецыяліст у галіне вытворчасці вылічальнай тэхнікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. На магіле ўстаноўлены бюст (сектар 10, скульптар У. А. Сальнікаў). (1821—1884) — генерал-лейтэнант, камендант Брэст-Літоўскай крэпасці. (1924—1986) — камандзір узвода пешай разведкі 359-га стралковага палка 50-й стралковай дывізіі 52-й арміі Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч (1899—1985) — дзяржаўны дзеяч, удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў партызанскага руху і антыфашысцкага падполля ў Брэсцкай вобласці. (1922—1944) — Герой Савецкага Саюза. (1917—1974) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. (1925—2007) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Аляксей Фёдаравіч Наганаў (1915—1941) — удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці (1941). (1896—1949) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Захар Філімонавіч Паплаўскі (1898—1965) — дзяржаўны дзеяч, удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі (1909—1973) — савецкі ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічаў ва ўзяцці Рэйхстага. Аляксей Канстанцінавіч Скрылёў (1918—1946) — Герой Савецкага Саюза Мікалай Цімафеевіч Сушанаў (1920—1997) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Барыс Дзмітрыевіч Туркін (1947—1984) — воін-інтэрнацыяналіст, удзельнік Афганскай вайны (1979—1989) Антон Антонавіч Ус (1894—1980) — беларускі мастацтвазнавец. Сцяпан Кандратавіч Шахметаў (1901—1969) — грамадскі і гаспадарчы дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Мікалай Рыгоравіч Цялічка (1923—2014) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, педагог, паэт. Наталля Іванаўна Данцова — настаўніца музыкі, ахвяра пажару ў мінскім аўтобусе ў 1980 годзе«НИКТО НЕ ЗАБЫТ, НИЧТО НЕ ЗАБЫТО — ТОЛЬКО ВАШ ПАМЯТНИК СНЕСУТ». ГУЛЯЕМ ПО ГАРНИЗОННОМУ КЛАДБИЩУ // BINKL.by.

Літаратура

Спасылкі

«НИКТО НЕ ЗАБЫТ, НИЧТО НЕ ЗАБЫТО — ТОЛЬКО ВАШ ПАМЯТНИК СНЕСУТ». ГУЛЯЕМ ПО ГАРНИЗОННОМУ КЛАДБИЩУ // BINKL.by

Катэгорыя:Могілкі Брэста Катэгорыя:Вуліца Герояў абароны Брэсцкай крэпасці (Брэст)