Коўлс-Крык () — археалагічная культура на поўдні ЗША. Сфарміравалася ў позні лясны перыяд каля 700 г. у ніжняй плыні Місісіпі. Лічыцца продкам Плакемінскай культуры.
Носьбіты Коўлс-Крык займаліся пераважна паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам. У той час ніжняя плыня Місісіпі была багатай на ўраджаі дзікіх жалудоў і крухмалістых культур. Поспеху палявання садзейнічала з'яўленне лука і стрэл. Мяркуецца, што к канцу існавання культуры было асвоена земляробства, вырошчванне гарбузоў і кукурузы.
Коўлс-Крык знакаміта размаляванымі керамічнымі вырабамі і будаўніцтвам буйных насыпных земляных платформ.
Археолагі лічаць, што існаванне Коўлс-Крык суправаджалася ростам насельніцтва і з'яўленнем іерархічнага грамадства.
Спасылкі Coles Creek Period Social Organization and Evolution in Northeast Louisiana Louisiana Prehistory: Marksville, Troyvilles-Coles Creek, and Caddo
Катэгорыя:Археалогія ў ЗША Катэгорыя:Археалагічныя культуры Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дакалумбавы культуры