Сергуцкі канал, Сергучоўскі канал — самы вялікі з каналаў Бярэзінскай воднай сістэмы на Беларусі.

Пракладзены ў XVIII стагоддзі ад мястэчка Броды да р. Сергуч.

Даўжыня 8,7 км, на канале 3 шлюзы. Канал праходзіць справа ад прыроднага рэчышча ракі Сергуч на адлегласці 0,3—0,5 км, менавіта па ім ідзе асноўны сцёк ракі.

Цяпер канал пралягае па тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка, выкарыстоўваецца толькі для ўнутраных, мясцовых патрэб.

Сергучоўскаму каналу прысвяціў адзін з нарысаў Віталь Вольскі (1947—1948).

Катэгорыя:Гідраграфія Лепельскага раёна Катэгорыя:Каналы Віцебскай вобласці