Малачай мізэрныДовідник назв рослин України (Euphorbia exigua) — від кветкавых раслін сямейства .  — «маленькі»A Dictionary of Botanical and Biographical Etymology.

Апісанне Гэта невялікі травяністы аднагадовы злёгку атрутны малачай, дасягае 25 см у вышыню. Мае стрыжневы корань і пераважна прамыя сцёблы. Лісце шэра-зялёнае, лінейнае, сядзячае, завостранае, шырынёй ад 1 да 4 мм. Малыя кветкі з чэрвеня да восені жоўта-зялёнага колеру. Плады 2 мм, капсулы — гладкія і не крылатыя, адкрываюцца з выбухам і так распаўсюджваецца насенне. Бледна-шэрае, алеістае насенне пакрыта дробнымі бародаўкамі.

Распаўсюджанне Арэал: Паўночная Афрыка: Алжыр; Егіпет, Лівія; Марока; Туніс. Каўказ: Грузія. Заходняя Азія: Кіпр; Іран; Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя. Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія; Літва; Расія — еўрапейская частка; Украіна; Аўстрыя; Бельгія; Чэхаславакія; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Швейцарыя; Данія; Фінляндыя; Ірландыя; Нарвегія; Швецыя; Вялікабрытанія; Індыя; Балгарыя; краіны былой Югаславіі; Грэцыя; Італія, Мальта, Румынія; Францыя; Партугалія [у тым ліку Мадэйра]; Гібралтар; Іспанія. Таксама культывуецца.

Расце ў адкрытых раёнах з кустамі, палях, садах, на звалках. Лепш за ўсё расце на вільготных да умерана сухіх, ад вапнавых і ўрадлівых, гліністых і нават камяністых суглінкавых глебах.

Галерэя

Спасылкі

Germplasm Resource Information Network (GRIN) Euro+Med Plantbase Vascular Flora (ісп.)

Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Каўказа Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Малачай