Усход — жылы раён ва ўсходняй частцы г. Брэста.

Праект планіроўкі распрацаваны ў 1966 годзе інстытутам «Белдзяржпраект» (архітэктары Віктар Анікін, П. Лагуноўская), карэктыроўка зроблена ў 1977 годзе ў інстытуце «Белграмадзянпраект» (архітэктар А. Кудзіненка). Забудоўваецца з 1967 года.

У 1986 годзе ўключаў 4 мікрараёны, пасля, у гады незалежнасці да іх дадаліся яшчэ дваРайоны, кварталы. История брестского «Востока», парадных ворот СССР. 14 ліпеня 2012 // Onliner.by. У 1984 годзе пачалося будаўніцтва мікрараёна Усход-4, у 1986 годзе былі спраектаваны мікрараёны Усход-5 і Усход-6.

Архітэктура Галоўныя магістралі: Маскоўская вуліца, Партызанскі праспект, вуліца Янкі Купалы. Кампазіцыя раёна ўяўляе сабой сістэму ўзаемазлучаных унутраных прастор. Забудоўваўся крыжападобнымі ў плане жылымі дамамі-комплексамі рознай павярховасці (ад 5 да 12 паверхаў) на плоскім рэльефе.

Грамадскі цэнтр новага жылога раёна натуральна ўздоўж вуліцы Маскоўскай, якая прадстаўляе сабой частку аўтамабільнай трасы (Масква — Мінск — Брэст — дзяржаўная граніца). Адказная роля раёна, размешчанага на ўездзе ў горад з боку Мінска, вызначыла асаблівасці забудовы. Архітэктары паспрабавалі стварыць парадны ансамбль, які б годна сустракаў гасцей горада. У яго структура рытмічна чаргуюцца групы па дзве 20-павярховыя вежы, працяглыя 9-павярховыя будынкі і гандлёвыя цэнтры паміж імі. Акрамя 2 асобных гандлёвых цэнтраў, да кожнага 9-павярховага дома былі прыбудаваны 12 блокаў (па 3 на дом) з магазінамі і іншымі ўстановамі сацкультбыту. Шэсць 20-павярховых вежаў служаць вышыннымі акцэнтамі, якія пазначаюць скрыжаванні вуліцы Маскоўскай з перпендыкулярамі, які ідуць углыб жылога раёна. Гэты ансамбль даўжынёй 1,5 кіламетры, служыць не толькі цэнтрам жылога раёна, але і адыгрывае вялікую ролю ў кантэксце ўсяго горада.

У паўднёвай частцы, якая прылягае да цэнтра, у 1975 годзе закладзены парк.

Літаратура

Спасылкі

Районы, кварталы. История брестского «Востока», парадных ворот СССР. 14 ліпеня 2012 // Onliner.by Мы тут живём: Восток // BINKL.by

Катэгорыя:Жылыя раёны Брэста Катэгорыя:Ленінскі раён (Брэст)