Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — былы помнік Уладзіміру Леніну ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці Беларусі. Быў размешчаны ў цэнтры горада на плошчы Леніна. Скульптура У. І. Леніна ўстаноўлена ў 1972 годзе.

У час падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмаша «Дажынкі-2019», улічваючы нездавальняльны стан помніка У. І. Леніну, 18 красавіка 2019 года скульптура была дэмантавана для рэстаўрацыі. Меркавалася, што пасля рэстаўрацыі скульптуру вернуць на месца, але неўзабаве быў знесены і пастамент. Новае месца для скульптуры Леніна пасля яе аднаўлення планавалася вызначыць праз грамадскае абмеркаваннеЗ цэнтральнай плошчы Смаргоні канчаткова прыбралі помнік Леніну.

Літаратура

Катэгорыя:1972 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі Леніну Катэгорыя:Славутасці Смаргоні Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Смаргоні Катэгорыя:Помнікі Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Зніклі ў 2019 годзе Катэгорыя:2019 год у Беларусі Катэгорыя:Знішчаныя помнікі