Ян Казімір Сапега (?—1730) — вялікалітоўскі і расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман вялікі літоўскі, расійскі генерал-фельдмаршал. Ян Пётр Сапега (1569—1611) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч, староста ўсвяцкі, «гетман» Марыны Мнішак і Лжэдзмітрыя II. Ян Станіслаў Сапега (1589—1635) — вялікалітоўскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, маршалак вялікі літоўскі. Ян Фрыдэрык Сапега (1680—1751) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч і пісьменнік, канцлер вялікі літоўскі. Ян Фрыдэрык Сапега (1618—1664) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Пісар польны каронны, староста слонімскі, оўруцкі і чаркаскі. Удзельнік войнаў Рэчы Паспалітай з украінскімі казакамі, Расіяй і Швецыяй. Ян Сапега (?—1757) — генерал-маёр польскіх войскаў, бацька Казіміра Нестара.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Ян Сапега · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.