Касцёл Святога Крыжа і Святой Ганны (фара Вітаўта) — парафіяльны касцёл, які існаваў у Берасці з 1412 г. да сярэдзіны XIX ст. Заснаваны вялікім князем Вітаўтам. Пазней таксама згадваецца як касцёл Святога Крыжа і Святой Ганны. Як і іншыя помнікі архітэктуры Брэста, знішчаны расійскімі ўладамі пры будаўніцтве Брэсцкай крэпасці.
Гісторыя Касцёл фундованы Вітаўтам пад імем Святога Крыжа і Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Будынак размяшчаўся на тэрыторыі акольнага горада, мяжа тэрыторыі праходзіла з поўначы ўздоўж касцёла езуітаў, галоўны фасад касцёла выходзіў на гандлёвую плошчу, а з поўдня выходзіў на вуліцу Падзамкавую, да бернардзінскага моста.
Да касцёла належалі вялікія юрыдыкі. Адна з іх — Святога Крыжа за рынкам уздоўж вуліцы Падзамкавай. У 1766 годзе па фундацыі кс. Пятра Шпанемберга касцёл быў перабудаваны.
З 1805 г. служба ў касцёле не вялася з прычыны небяспечнасці канструкцый пасля моцнага гарадскога пажару. Рухомыя каштоўнасці былі перанесены ў капліцу. Відаць, стан Фарнага касцёла быў настолькі дрэнны, што расійскія ўлады яго ў далейшым не ўлічвалі.
Касцёл разабраны ў час будаўніцтва Брэсцкай крэпасці, капліца нейкі час выкарыстоўвалася пад ваенныя мэты, пазней таксама была разабрана.
Храналогія 1389 год — узнікненне першай брэсцкай каталіцкай парафіі. 1412 год — пачатак будаўніцтва мураванага (?) каталіцкага храма на вуліцы Нямецкай, на адным з бакоў Рыначнай плошчы. На думку іншых даследчыкаў касцёл заставаўся драўляным ажно да XVIII ст.Габрусь Т. Зруйнаваныя святыні // С. 125. 1766 год — пачатак узвядзення новага мураванага касцёла. 1769 год — асвячэнне новазбудаванага касцёла. 1806 год — функцыі гарадской Фары перайшлі да езуіцкаму касцёлу, бо сам Фарны касцёл быў дрэнна збудаваны і меў слабыя падмуркі. 1808 год — абодва храмы (Фара і езуіцкі) згарэлі.
Архітэктура Будынак меў форму чатырохвугольніка, бабінец фланкіраваў уваход у касцёл, а вуглавая шасцікутная вежа завяршала кампазіцыю будынка.
Плябанія касцёла ўяўляла сабой вялікі дом з жыллёвымі памяшканнямі. У трох вялікіх пакоях каміны з белай кафлі, сцены былі зацягнуты шпалерамі з па-мастацку аздобленай тканіны.
Інтэр’ер У інтэр’еры касцёла былі багата аздобленыя алтары, вялікая колькасць абразоў, сярод іншага і свецкі партрэт Вітаўта, выкананы ў 18 ст. Капліца касцёла размяшчалася з яго ўсходняга боку, бліжэй да царквы Св. Мікалая.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Брэста Катэгорыя:Колішнія касцёлы Брэста