+ Сонечныя зацьменні XIX стагоддзя Першы ў гісторыі чалавецтва фотаздымак поўнага сонечнага зацьмення (Кёнігсбергская абсерваторыя, 28 ліпеня 1851 года).Поўныя зацьменні63Кольцападобныя зацьменні77Гібрыдныя зацьменні15Частковыя зацьменні87Усяго242
У перыяд з 1801 па 1900 год адбылося 242 сонечныя зацьменні, з якіх 87 былі частковымі, 77 — кольцападобнымі, 63 — поўнымі і 15 — гібрыднымі. Найбольшая колькасць зацьменняў прыпала на 1805 год — на гэты год прыходзіцца 5 сонечных зацьменняў.
Самае доўгае поўнае зацьменне адбылося 7 жніўня 1850 года (6 хв. 50 с.), самае доўгае кольцападобнае зацьменне — 30 кастрычніка 1883 года (10 хв. 17 с.), самае доўгае гібрыднае зацьменне — 9 снежня 1825 года (1 хв. 34 с.). Самае вялікае частковае зацьменне прыпала на 26 чэрвеня 1805 года, яго велічыня склала 0,93573.
Адметныя зацьменні XIX стагоддзя 1 студзеня 1805 і 30 студзеня 1805: Два сонечныя зацьменні, якія адбыліся на працягу аднаго каляндарнага месяца. 7 жніўня 1850: Самае доўгае поўнае зацьменне XIX стагоддзя, максімальная фаза якога працягвалася 6 хвілін 50 секунд. 28 ліпеня 1851: Першы ў гісторыі чалавецтва фотаздымак поўнага сонечнага зацьмення зроблены ў Кёнігсбергскай абсерваторыі. 29 ліпеня 1878: З гэтым сонечным зацьменнем звязана гісторыя, пазней прызнаная вымыслам. Паводле гэтай гісторыі, амерыканскі вынаходнік Томас Эдысан (1847—1931) усталяваў свае інструменты для назірання зацьмення ў куратніку ў штаце Ваёмінг. Калі зацьменне пачалося, куры прынялі гэта за надыход ночы і пайшлі ўстройвацца на начлег. Эдысану прыйшлося змагацца з нашэсцем кур, таму з больш чым трох хвілін, якія цягнулася зацьменне, у яго засталося толькі некалькі секунд на назіранні. 2 снежня 1880 і 31 снежня 1880: Два сонечныя зацьменні, якія адбыліся на працягу аднаго каляндарнага месяца.
Спіс зацьменняў XIX стагоддзя Ніжэй прыведзена табліца, у якой пералічаны ўсе сонечныя зацьменні XIX стагоддзя ў храналагічным парадку. Табліца змяшчае наступныя слупкі: Дата — дата зацьмення. Час — час максімальнай фазы зацьмення, гэта значыць момант максімальнага збліжэння восі конуса месяцавага ценю з цэнтрам Зямлі. Час максімальнай фазы прыводзіцца ў Зямным часе (TT). Сарас — серыя сонечных зацьменняў, да якіх адносіцца дадзенае зацьменне. Сонечныя зацьменні аднаго сараса паўтараюцца з перыядычнасцю раз у 18 гадоў 11 дзён і 8 гадзін. Тып — тып сонечнага зацьмення. Выкарыстоўваюцца наступныя абазначэнні: поўнае П , кольцападобнае К , гібрыднае Г , частковае Ч . Гама — параметр, які апісвае, наколькі цэнтральным з’яўляецца зацьменне. Гама роўная мінімальнай адлегласці ад восі конуса месяцавага ценю да цэнтра Зямлі падзеленай на экватарыяльны радыюс Зямлі. — доля вуглавога дыяметра Сонца, якая аказалася зацемнена. Каардынаты — геаграфічныя каардынаты пункта максімальнага зацьмення. Шырыня — шырыня месяцавага ценю ў кіламетрах.