Драгобыцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Франко () — украінская вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю.

Гісторыя Раней у памяшканні ўніверсітэта размяшчалася рэальная гімназія імя імператара Франца-Іосіфа, у якой вучыўся Іван Франко. Тут настаўнічалі паэт Пётр Карманскі, грамадскі дзеяч Уладзімір Бірчак, прафесар музыкі Анастазія Агроднік-Жылява, гімназію ўзначальваў Андрэй Алыськевіч, а саму ўстанову ў свой час скончылі: Васіль Стэфанік, Лесь Мартовіч, Стэфан Коваліў, Уладзімір Бірчак, Астап Ніжанкоўскі, Рыгор Коссак, Бруно Шульц, Анджэй Хцюк, Міхаіл Матчак, Васіль Шаўчук, Мікалай Фрыз і інш.

У маі 1940 г. у адпаведнасці з пастановай урада УССР быў створаны Драгобыцкі настаўніцкі інстытут. У гады Другой сусветнай вайны інстытут спыніў сваю дзейнасць, а 19 лістапада 1944 г. — аднавіў сваю працу, абвясціўшы набор на тры факультэты: гістарычны, філалагічны і фізіка-матэматычны. У 1945—1946 гг. інстытутамм быў упершыню праведзены набор на завочнае аддзяленне, у 1947 г. — інстытут упершыню размеркаваў выпускнікоў на працу ў школы. У 1952 г. настаўніцкі інстытут быў рэарганізаваны ў педагагічны, а праз два гады яму было прысвоена імя Івана Франко. У 1960 г. да Драгобыцкага педагагічнага інстытута быў далучаны Львоўскі педагагічны інстытут.

У 1995 г. інстытут быў атэставаны і аднесены да вышэйшых навучальных устаноў III—IV ўзроўню акрэдытацыі. У 1996 г. ВНУ ўвайшла ў Альянс універсітэтаў за дэмакратыю. А ў 1998 г. на базе інстытута быў створаны Драгобыцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Франка.

Структура Інстытут фізікі, матэматыкі, эканомікі і інавацыйных тэхналогій Інстытут замежных моў Інстытут музычнага мастацтва Інстытут фізічнай культуры і здароўя Філалагічны факультэт Гістарычны факультэт Факультэт пачатковай і мастацкай адукацыі Біёлага-прыродазнаўчы факультэт Факультэт псіхалогіі, педагогікі і сацыяльнай працы Цэнтр паслядыпломнай адукацыі і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі

Універсітэт сёння Сёння ўніверсітэт мае 4 інстытуты, 5 факультэтаў, цэнтр паслядыпломнай адукацыі і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, 42 кафедры, на якіх працуе 582 выкладчыкаў, з якіх дактароў навук — 63 (у тым ліку прафесараў — 54), 337 кандыдатаў навук (дацэнтаў — 250). Прафесію педагога атрымліваюць больш за 5 тыс. студэнтаў. Універсітэт рыхтуе настаўнікаў з больш чым па 50 спецыяльнасцям і спецыялізацыям.

Спасылкі Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта Старонкі гісторыі навучальнай установы

Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Вышэйшыя педагагічныя навучальныя ўстановы Катэгорыя:Драгобыч Катэгорыя:1940 год ва Украіне