«Паразіты» () — паўднёвакарэйскі камедыйна-драматычны фільм 2019 года, пастаўлены рэжысёрам Пон Джун Хо. Прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2019 года ў межах конкурснай праграмы 72-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна ўдастоілася галоўнай узнагароды — Залатой пальмавай галіны.

Сюжэт Бедная карэйская сям’я жыве ў сырым паўпадвале. Іх адзенне і валасы наскрозь прапахлі зямлёй. З працай не шанцуе, з вышэйшай адукацыяй — таксама, і не відаць ніякіх перспектыў. Да таго часу, пакуль сябра маладога Кіу Кіма не прапануе яму падмяніць яго на працы рэпетытарам у багацеяў. А Кіу прыдумвае, як заадно ўладкаваць туды сваю сястру, маці і бацьку. Далей адбываецца чарада абсурдных, камічных сітуацый. «Паразіты» напоўнены сатырай. Тут і тонкі тролінг пакланення перад усім амерыканскім (заможная гаспадыня ў захапленні, калі чуе, што будучая настаўніца яе сына вучылася ў Штатах), і смех з таго, як пад выглядам індывідуальнага падыходу і клуба для выбраных можна выкалочваць шалёныя грошы.

Беларуская журналістка Наталля Лубнеўская адзначае, што фільм метафарычны. Колькі б легенд ні стваралі Кімы вакол сваёй сям’і, яны ніяк не могуць пазбавіцца ад падвальнага паху, які выдае галечу. Чым большы становіцца падман, тым складаней захоўваць таямніцу. З тымі, каго лічыш ворагам, даводзіцца дамаўляцца, каб не патануць абодвум (а падаць, аказваецца, нават калі жывеш у паўпадвале, ёсць куды). А камень-талісман, які абяцае сям’і багацце, прыносіць няшчасце. Нарэшце наступае павучальны фінал, годны класічнай прытчыnashaniva.by.

Акцёрскі склад Сон Кан Хо — Кім Кітхэк, галава сям’і Лі Сон Гюн — Пак Тоні Чо Ёджон — Пак Енгё Чхве У Сік — Кі У, сын Кітхэка Пак Со Дам — Кіджон, дачка Кітхэка Пак Со Чжун — Мінхёк, сябра Кі У

Прэм’ера Сусветная прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2019 года на Канскім кінафестывалі.

Узнагароды Кінапрэмія / КінафестывальДата і месцаКатэгорыя / УзнагародаНамінантВынік72-і Канскі кінафестываль14—25.05.2019, КаныПон Джун Хо92-я прэмія «Оскар»09.02.2020, Лос-АнджэлесНайлепшы фільмКвак Сін Э, Пон Джун Хо

Крыніцы

Спасылкі «Паразіты»: чорная камедыя, якая сцірае межы між арт-хаусам і масфільмам

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2019 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2019 года Катэгорыя:Кінакамедыі 2019 года Катэгорыя:Фільмы Паўднёвай Карэі 2019 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Кінакамедыі Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Фільмы на карэйскай мове Катэгорыя:Экранізацыі коміксаў Катэгорыя:Фільмы Пон Джун Хо Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы фільм» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «BAFTA» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы замежны фільм Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм