Якаб-Хедзь (Якабхедзь;  — «гара Якава») — самая высокая гара заходняй часткі хрыбта Мечэк у Паўднёвай Венгрыі. Мае вышыню 602 мPécs lexikon I. (A-M). Főszerk. Romváry Ferenc. Pécs: Pécs Lexikon Kulturális Nonprofit Kft. 2010. 343. o. ISBN 978-963-06-7919-0.

Геаграфія Гара размешчана на паўночным захадзе ад горада Печ. Яна ўзвышаецца над Сярэднедунайскай нізінай. Пры добрым надвор'і з гары Якаб-Хедзь магчыма ўбачыць Усходні Мечэк з 682-метровай вяршыняй Зенгё.

Геалогія

Гара ўзнікла ў палеазойскую эру і складзена пермскім пясчанікамPierre Jolivet, Jorge Santiago-Blay, Michael Schmitt: Research of chrysomelidae. BRILL 2009. S. 236.. У выніку дзейнасці эрозіі сфармавалісь некалькі скальных утварэнняў, у прыватнасці, «Бабаш Серкёвек» («Шэраг чалавекападобных камянёў») і «Жангоркё» («Камень Жангора»)Babás Szerkövek .

На Якаб-Хедзь знаходзіцца адзінае буйное радовішча урану ў краіне. Здабыча пачалася ў 1950-х гадах пры савецкай падтрымцы. Ачышчаны уран выкарыстоўваўся з 1982 года і для эксплуатацыі атамнай электрастанцыі Пакш. З-за высокага кошту здабычы і падзення цэнаў пасля заканчэння Халоднай вайны шахты былі закрытыя ў 1990-х гадахPDF .

Гісторыя Са старажытных часоў на гары сяліліся людзі. У часы жалезнага веку на гары быў пабудаваны буйны форт, які стаў важным опідумам і палітычным цэнтрам гальштацкай культуры і кельтаў. Пасля рымскага заваявання форт быў закінуты, але яго крапасныя валы яшчэ магчыма ўбачыць.

У часы сярэднявечча ў цэнтры закінутай крэпасці з'явілася невялікая вёска. Яе апекуном быў Святы Якаў. У 1225 годзе на гары быў заснаваны манастыр ордэна паулінаў, ён працягваў дзейнічаць да часоў турэцкай акупацыі Венгрыі. У 1736 годзе ён быў адбудаваны зноў, але ў 1828 годзе яго ліквідавалі і з таго часу ён стаіць закінутым. Да нашага часу захаваліся толькі руіныBuzás Gergely: A Jakab-hegyi pálos kolostor, Várak, Kastélyok, Templomok, III/4. 2007. augusztus, 8-11..

Літаратура Pécs lexikon, Band I. (A-M). Pécs 2010. S. 343. ISBN 978-963-06-7919-0. Gergely Buzás: A Jakab-hegyi pálos kolostor, Várak, Kastélyok, Templomok. 2007.

Катэгорыя:Горныя вяршыні паводле алфавіта Катэгорыя:Горы Венгрыі Катэгорыя:Баранья Катэгорыя:Горныя вяршыні Еўропы