Валяр’ян Уладзіміравіч Куйбышаў (; 25 мая (6 чэрвеня) 1888, , Акмолінская вобласць, Расійская імперыя — , , РСФСР, СССР) — расійскі рэвалюцыянер і савецкі партыйны і палітычны дзеяч.
Член ЦВК СССР 1-6-га скліканняў, кандыдат у члены ЦК УКП(б) (1921—1922), член ЦК УКП(б) (1922—1923, 1927—1935), член Палітбюро ЦК УКП(б) (1927—1935), член Аргбюро ЦК УКП(б) (1922—1923, 1934—1935), сакратар ЦК УКП(б) (1922—1923), член ЦКК УКП (б) (1923—1927).
Біяграфія Нарадзіўся 25 мая (6 чэрвеня) 1888 года ў горадзе Омску Акмолінскай вобласці ў шматдзетнай сям’і асабістага двараніна.
У 1904 годзе, у шаснаццацігадовым узросце, уступіў у Расійскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (РСДРП).
У 1905 годзе, ва ўзросце сямнаццаці гадоў, скончыў Сібірскі кадэцкі корпус у Омску, пасля чаго адправіўся ў Санкт-Пецярбург, дзе паступіў у Ваенна-медыцынскую акадэмію. З восені 1905 года жыў у Санкт-Пецярбургу і ў вольны ад заняткаў час выконваў тэхнічныя абавязкі ў гарадской арганізацыі РСДРП: перавозіў нелегальную літаратуру, дастаўляў з Фінляндыі выбуховыя рэчывы і зброю. У пачатку 1906 года трапіў пад нагляд паліцыі Расійскай імперыі за ўдзел у студэнцкім пратэсце супраць крывавай расправы 9 студзеня 1905 года над мірнай працоўнай дэманстрацыяй, некалькі разоў падвяргаўся допытам, і, у выніку, у 1906 годзе быў выключаны з акадэміі.
Узнагароды ордэн Чырвонага Сцяга.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Сакратары ЦК КПСС Катэгорыя:Члены Палітбюро ЦК КПСС Катэгорыя:Бальшавікі Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы СССР Катэгорыя:Народныя камісары СССР Катэгорыя:Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу Катэгорыя:Постаці Томска Катэгорыя:Памерлі ад сардэчна-сасудзістых захворванняў Катэгорыя:Члены ЦВК СССР Катэгорыя:Члены Аргбюро ЦК УКП(б)