Кра́сная Звязда́. Сустракаецца таксама варыянт Чырво́ная Зо́рка, Радзімо́нты, мн. (, ), да 1969 года Радзівілімонты — вёска ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красназвёздаўскага сельсавета.
Геаграфія Цэнтральная сядзіба СВК «Племзавод „Чырвоная Зорка“». Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы захад ад Клецка, за 134 км ад Мінска.
Гісторыя
У 18 стагоддзі маёнтак быў адной з летніх рэзідэнцый Радзівілаў.
21 студзеня 1969 года вёсцы цэнтральнай сядзібы племзавода «Чырвоная Зорка» прысвоена назва Красная ЗвяздаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 21 студзеня 1969 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 4 (1234)..
Насельніцтва 2003 год — 619 жыхароў, 268 двароў.
Помнікі Фрагменты палаца-паркавага ансамбля «Радзівілімонты» (1780—1783).
Вядомыя асобы Баляслаў Туган-Таўрагінскі (1904—1974) — польскі гісторык, архівіст.
Спасылкі
Глобус Беларусі: Чырвоная Зорка Радзіма.орг: Радзівілімонты (Чырвоная Зорка)
Катэгорыя:Красназвёздаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Клецкага раёна
Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі