thumb|130px|Станіслаў Жалкеўскі thumb|130px|Станіслаў Рэвера Патоцкі thumb|130px|Стэфан Чарнецкі thumb|130px|Ян Сабескі (партрэт у якасці караля Польшчы) thumb|130px|Станіслаў Ябланоўскі thumb|130px|Ян Клеменс Браніцкі thumb|130px|Вацлаў Жавускі Польны гетман каронны — пасада ў Каралеўстве Польскім і Рэчы Паспалітай, адпавядала намесніку вялікага гетмана кароннага.

У мірны час гетман вялікі звычайна знаходзіўся пры двары, займаўся адміністрацыйнымі пытаннямі і ажыццяўляў стратэгічнае кіраўніцтва, а гетман польны знаходзіўся «ў полі» (пар. з «фельдмаршал» — «палявы маршал»), кіраваў малымі аперацыямі, аховай межаў.

Гетман польны падпарадкоўваўся гетману вялікаму, у выпадку яго прысутнасці ў бітвах камандаваў перадавымі аддзеламі і артылерыяй. У выпадку адсутнасці гетмана вялікага, гетман польны камандаваў усім войскам. У мірны час гетман польны знаходзіўся на паўднёва-ўсходніх межах Рэчы Паспалітай і камандаваў невялікімі рэгулярнымі «кварцянымі войскамі» — аддзеламі, набранымі з уладанняў караля, якія адбівалі несупынныя набегі татараў і туркаў. У гэтыя аддзелы часта ўваходзілі рэестравыя ўкраінскія казакі.

Польныя гетманы Марцін Камянецкі 1520—1528 Ян Кола 1528—1538 Мікалай Сяняўскі 1539—1563 Ежы Язлавецкі 1569—1575 Мікалай Сяняўскі 1575—1584 Станіслаў Жалкеўскі 1588—1618 Станіслаў Канецпольскі 1618—1632 Марцін Казаноўскі 1633—1636 Мікалай Патоцкі 1637—1646 Марцін Каліноўскі 1646—1652 Станіслаў Рэвера Патоцкі 1652—1654 Станіслаў Лянцкаронскі 1654—1657 Ежы Себасцьян Любамірскі 1657—1664 Стэфан Чарнецкі 1665 Ян Сабескі 1666—1668 Дымітр Ежы Вішнявецкі 1668—1676 Станіслаў Ян Ябланоўскі 1676—1683 Мікалай Геранім Сяняўскі 1683 Анджэй Патоцкі 1684—1691 Фелікс Казімір Патоцкі 1692—1702 Геранім Аўгустын Любамірскі 1702 Адам Мікалай Сяняўскі 1702—1706 Станіслаў Матэвуш Жавускі 1706—1726 Станіслаў Хамянтоўскі 1726—1728 Ян Клеменс Браніцкі 1735—1752 Вацлаў Пётр Жавускі 1752—1773 Францішак Ксаверый Браніцкі 1773—1774 Севярын Жавускі 1774—1794

Гл. таксама Вялікія гетманы каронныя Вялікія гетманы літоўскія

Літаратура Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV—XVIII wieku, spisy. Kórnik: wyd. PAN, 1992. Zdzisław Żygulski. Hetmani Rzeczypospolitej. — Kraków, 1994. Poczet hetmanów Rzeczypospolitej. Hetmani koronni / red. Mirosław Nagielski. — Warszawa, 2005. Maciej Franz. Wojskowość Kozaczyzny Zaporoskiej w XVI—XVII wieku. — Toruń, 2004

Спасылкі Спіс і гербы гетманаў польных каронных

*