«Апошні золак» — сумесны музычны праект беларускіх музыкаў супраць смяротнага пакарання, запісаны жыўцом у 2014 годзе. Змест

Крытыка Музычны крытык Сяргей Будкін адзначыў, што «пры ўдумлівым праслухоўваньні і праглядзе „Апошняга золку“ шырыня мысьленьня можа сапраўды ўразіць». Музычны журналіст Ягор Цывілька лічыць, што «ў цэлым, выдатны праект, які варта слухаць хаця б дзеля нязвыклага і кранальнага Памідорава ў атачэнні скрыпак». Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны паскардзіўся, што альбому «бракуе дакладнасці акцэнтаў і гучанняў, якую забяспечвае паўнавартасная праца ў студыі». Музычны журналіст Аляксандр Чарнуха выказаў меркаванне, што «альбом гучыць як музычны вінегрэт ― нагрувашчванне песень, няхай і прысвечаных адной тэматыцы і выкананых у адчувальна падобнай манеры, але пры гэтым пазбаўленых адзінага стрыжня».

Спасылкі

«Апошні золак» на «Soundcloud» Апошні золак. Прэм'ера онлайн на Беларуская служба Радыё «Свабода»

Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі Катэгорыя:Альбомы 2014 года