Дом па вуліцы Карла Маркса, 43 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX — пачатку XX ст. з цэглы. Разам з дамамі № 53, 55, 57, 60, 66 і 70 утварае ансамбль. У доме і будынку, які прымыкае да яго з поўначы і мае той жа адрас, размяшчаюцца Брэсцкая транспартная пракуратура, Пракуратура горада Брэста, Пракуратура Брэсцкага раёнаБрэсцкая вобласць. Кантакты .
Архітэктура Трохпавярховы, прамавугольны ў плане. Цэнтральная і бакавыя часткі галоўнага фасада акцэнтаваны рызалітамі, фланкіраваны лапаткамі. Паверхі аддзелены карнізнымі паясамі. Сцяна галоўнага фасада на 1-м паверсе пакрыта рустам і прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на 2-м — дэкарыравана балюстрадай у неглыбокіх нішах, над аконнымі праёмамі — сандрыкі і дэкаратыўныя ракавіны.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Брэста Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:вуліца Карла Маркса (Брэст)