Плошча Леніна — плошча ў гістарычным цэнтры Кобрына, грамадскі цэнтр горада. Размяшчаецца на скрыжаванні вуліц Леніна, Пушкіна, Суворава і Працоўны.

Гісторыя і архітэктура Плошча ўзнікла ў 1950-я гады пры перапланіроўцы цэнтра горада пасля Вялікай Айчыннай вайны. Да таго, як была разбіта плошча, тэрыторыя была забудавана жылымі дамамі, а таксама існавала першая ў гісторыі Кобрына аўтобусная станцыя. Першапачаткова насіла імя Суворава, у 1962 годзе перацменавана ў гонар Леніна. У 2009 годзе пры падрыхтоўцы да фестывалю «Дажынкі» плошча была добраўпарадкавана, выкладзена пліткай.

Забудова На плошчы і вакол яе сабраны асноўныя адміністрацыйныя будынкі горада. Ансамбль плошчы сфарміраваны будынкамі гаркама, Дома Саветаў, гасцініцы, а таксама жылымі дамамі. Плошча з’яўляецца асноўным месцам масавых мерапрыемстваў.

№ 3 — Кобрынскі гарадскі выканаўчы камітэт. № 4 — музей Кобрынскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа (музей народных промыслаў) Вуліца Суворава, 14 — Ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава. Вуліца Суворава, 16 — Кобрынскі сядзібны дом канцы XVIII стагоддзя, у якім цяпер размяшчаецца дом-музей А. В. Суворава. — Вуліца Суворава, 25 — Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт.

Помнікі Помнік У. І. Леніну. Перанесены ў 1962 годзе з плошчы Свабоды. Помнік заснавальнікам Кобрына, князю Уладзіміру Васількавічу і княгіні Вользе Раманаўне. Пастаўлены ў 2009 годзе, скульптар Аляксандр Лышчык. Дошка гонару Кобрына і Кобрынскага раёна.

Спасылкі

Катэгорыя:Плошчы Кобрына