NEXTA — дэцэнтралізаваны беларускі сродак масавай інфармацыі. Заснавальнік — Сцяпан Пуціла.
Агульная лічба падпісантаў ва ўсіх сацсетках — больш за 4 мільёнаў, з якіх 1,3 мільён на YouTube (на NEXTA і NEXTA Live) і 2 мільён у Telegram-каналах. Telegram-канал NEXTA з’яўляецца найбольш папулярным у БеларусіTelegram-каналы Беларусь. Таксама NEXTA вядзе адзін з найбуйнейшых акаўнтаў у «Twitter» у рускамоўнай прасторы, які налічвае каля мільёна падпісчыкаў. У маі 2022 года NEXTA Live стаў найбуйнейшым беларускім YouTube-каналам па колькасці праглядаў.
Гісторыя У кастрычніку 2015 года сямнаццацігадовы Сцяпан Пуціла стварыў канал NEXTA на YouTube. Асноўны напрамак — «забаўляльны, інфармацыйны або музычны кантэнт»Пра канал NEXTA на YouTube. Найбольш папулярнае відэа — «Их ждёт смертная казнь» пра чарговы смяротны прысуд у Беларусі: 5,3 млн праглядаўИх ждёт смертная казнь. Першае відэа — песня «Выбора нет», прымеркаваная да прэзідэнцкіх выбараў з заклікам да іх байкотуНам па 18, але галасаваць ня хочацца. Ліцэйскі гурт «NEXTA» запісаў песьню-заклік да байкоту, Радыё Свабода. Спецслужбы амаль адразу ж зацікавіліся асобай блогера: прыходзілі, сярод іншага, у школу, высвятлялі, хто ён такі ды адкуль узяўся«Текст о сотруднике ГАИ набирал дрожащими руками». Интервью с автором канала NEXTA. 22 мая 2019 .
З восені 2018 года актыўна вядзецца канал у Telegram«90 % людей хотят остаться анонимами. Все боятся, но многие даже не знают, чего». Большое интервью с создателем Telegram-канала NEXTA , 22 мая 2019. Частка інфармацыі публікуецца ў дадатковым канале NEXTA Live, разлічаным на менш важныя навіныNEXTA Lite. Аўдыторыя пашырылася ў тым ліку дзякуючы інсайдам з МУС БеларусіХто зьлівае блогеру NEXTA ўнутраныя зводкі міліцыі. Былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч перад сваёй адстаўкай заявіў, што выкрыў крыніцы Telegram-канала NEXTAНа развітанне Шуневіч сказаў, што раскрыў крыніцы тэлеграм-канала Нехта, і паабяцаў звольніць іх з міліцыі, Наша Ніва, аднак блогер гэтую заяву абвергнуўШуневіч сказаў, што вылічыў крыніцы ўцечкі службовай інфармацыі. NEXTA гэта зняпраўджвае, Белсат.
На Telegram-канале амаль адсутнічая якая-колечы рэклама. У ліпені 2019 NEXTA ўпершыню апублікаваў рэкламны пост, аднак ужо праз некалькі хвілін выдаліў «па патрабаванні заказчыка». Блогер мяркуе, што беларускі офіс букмекерскай канторы зняў рэкламу пад ціскам спецслужбаў, каб прадухіліць любыя спробы далейшага фінансавання ягонага праекту з боку беларускіх кампанійNexta ўпершыню апублікаваў рэкламу, а праз 5 хвілін выдаліў. Што здарылася?, Еўрарадыё.
Увосень 2018 канал NEXTA на YouTube апынуўся пад пагрозай закрыцця з-за скаргаў з боку Белтэлерадыёкампаніі на парушэнне аўтарскіх правоў. Паводле блогера, спачатку яго хацелі забаніць за таварны знак, а пасля тэлеканалы Беларусь-1, АНТ, СТБ «ад імя фэйкавай асобы пачалі дасылаць скаргі за нібыта незаконна выкарыстаны кантэнт і парушэнне аўтарскіх правоў»БТ хоча знішчыць NEXTA. Пасля страйкаў супраць «Белсату» дзяржканал дамагаецца выдалення youtube-каналу блогера, Белсат. Пасля гэтага Сцяпан Пуціла вырашыў выдаляць лагатыпы дзяржаўных тэлеканалаў са сваіх відэа«Проста выдалю лагатыпы». Youtube-канал NEXTA блакуюць з-за скаргаў БТ, Еўрарадыё.
Аўдыторыя Telegram-канала NEXTA значна ўзрасла таго, як ён першым апублікаваў навіну пра інспектара ДАІ, якога знайшлі застрэленым пад Магілёвам 16 мая 2019 года. Акрамя «злітай» інфармацыі з праваахоўных органаў, блогер апублікаў таксама фота загінулага супрацоўніка. Літаральна за тыдзень аўдыторыя канала павялічылася з 49 тысяч да больш як 86 тысяч падпісантаў. Фільм блогера і журналіста «Лукашенко. Уголовные материалы», які выйшаў у кастрычніку 2019 года, за 5 дзён набраў 1 млн праглядаў на YouTubeNexta раззлаваў Лукашэнку. NEXTA на «Белсаце», Белсат, затым колькасць дасягнула 3,4 млн праглядаў.
З 9 па 16 жніўня 2020 года Telegram-канал NEXTA Live павялічыў сваю аўдыторыю з 427 тыс. чалавек да 2 млн 165 тыс. чалавек, тым самым стаўшы адным з самых папулярных Telegram-каналаў у свецеhttps://by.tgstat.com/en/channel/@nexta_live.
8 сакавіка 2021 года адбылася прэм’ера дакументальнага фільма «Залатое дно» пра Аляксандра Лукашэнку і яго багацці. Фільм папулярнага блогера і яго каманды сабраў больш за 6 млн праглядаў да 21 сакавікаРадыё Свабода .
Рэакцыя ўлады 20 кастрычніка 2020 года суд Цэнтральнага раёна Мінска ўхваліў Рашэнне аб прызнанні экстрэмісцкімі тэлеграм-канала «NEXTA-Live» і лагатыпа (лічбавага вадзянога знаку) «NEXTA». Справу разгледзелі па заяве Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі. Рэспубліканская экспертная камісія ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкметаў праявы экстрэмізму (РЭКАІППНППЭ) выдала заключэнне аб размяшчэнні 9—11 жніўня 2020 года ў тэлеграм-канале «NEXTA-Live» відэаролікаў з заклікамі да «масавых беспарадкаў». Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь атрымала даручэнне ўключыць гэты тэлеграм-канал у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. 16 лістапада 2020 года ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі часоваму паверанаму ў справах Польшчы Марціну Вайцяхоўскаму перадалі ноту з копіяй запытаў Генеральнай пракуратуры Беларусі аб выдачы Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча. У гэтых нотах да Генеральнай пракуратуры і Міністэрства юстыцыі Польшчы іх вінавацілі ў стварэнні тэлеграм-каналаў «NEXTA» і «NEXTA-Live».
19 лістапада 2020 года КДБ Беларусі уключыў заснавальніка праекта «NEXTA» Сцяпана Пуцілу і былога галоўнага рэдактара тэлеграм-каналаў Рамана Пратасевіча ў спіс асоб, датычных да тэрарызму. 23 мая 2021 года ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» незапланавана прызямліўся самалёт польскай кампаніі «Buzz» (даччыная кампанія «Ryanair»), які ішоў па маршруце Афіны — Вільнюс і на борце якога быў Раман Пратасевіч. Пасадка адбылася з-за таго, што самалёт атрымаў паведамленне пра міну, якая аказалася ілжывай. Для суправаджэння і пасадкі самалёта па ўказе прэзідэнта БеларусіА. Лукашэнкі ў неба быў узняты знішчальнік Міг-29. Пасля пасадкі самалёта «Ryanair» сілавікі рэжыму Лукашэнкі затрымалі і арыштавалі Рамана Пратасевіча, якому ў Беларусі можа пагражаць смяротнае пакараннеСілы бяспекі знялі заснавальніка NEXTA з самалёта, які прызямліўся ў Мінску, і затрымалі яго 23.05.2021Улады Беларусі пагражаюць збіць самалёт Ryanair, паведамляе прадстаўнік апазіцыі 23.05.2021Беларускія службы дазволілі самалёту ляцець у Вільнюс з пасажырамі пасля пяці гадзін знаходжання ў Мінску 23.05.2021.
У канцы кастрычніка 2021 года МУС прызнала інтэрнэт-рэсурсы «NEXTA» экстрэмісцкім фарміраваннем. За стварэнне такога фарміравання або ўдзел у ім у Беларусі прадугледжана крымінальная адказнасць.
8 красавіка 2022 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў тэлеграм-каналы Nexta, Nexta Live і Luxta «тэрарыстычнай арганізацыяй» і забараніў іх дзейнасць на тэрыторыі краіны. Гэта было зроблена па заяве Генеральнага пракурора Беларусі.
3 мая 2023 года Мінскі абласны суд прыгаварыў Пратасевіча да 8 гадоў калоніі, а Пуцілу і Яна Рудзіка — завочна да 20 і 19 гадоў калоніі адпаведна. Неўзабаве Пратасевіч быў памілаваны Лукашэнкам.
Узнагароды 2019: Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча 2020: Прэмія імя Сахарава за свабоду думкі Еўрапейскага парламента (Сцяпан Пуціла адзін з узнагароджаных прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі) 2020: Спецыяльны прыз прэміі «Прафесія - журналіст» фонду «Адкрытая Расія»Названы лауреаты премии «Профессия — журналист» // Colta.ru 2020: Канал NEXTA сярод топ-5 намінантаў польскай прэміі Grand PressBiałoruski bloger NEXTA w TOP-5 konkursu Dziennikarz Roku Grand Press 2020 2021: Прэмія „Global Belarusian Solidarity Award” Цэнтра беларускай салідарнасці ў намінацыі „Вам тэлеграма”Вручили премии «Global Belarusian Solidarity Award». Среди победителей – «Белсат» // Belsat
Фільмаграфія 2019: Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы 2020: 2021: 2021: 2022: 2022: 2022: 2023: 2023: 2024: 2024:
Спасылкі Афіцыйны сайт Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў (Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь)
Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі Катэгорыя:Беларускія інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021) Катэгорыя:Telegram-каналы