Вуліца Сонечная — вуліца ў заходняй частцы г.Брэста. З'явілася ў 1958 годзе пасля ўключэння ў гарадскія межы в.Адамкова. Працягласць 1240 м — ад вуліцы Лётнай да вуліцы Баўманскай. Забудавана пераважна 1-павярховымі дамамі сядзібнага тыпу. З 1980-х гадоў з боку вуліцы Баўманскай па левым боку забудавана шматпавярховымі дамамі. На вуліцы знаходзяцца магазіны, дзіцячая бібліятэка, аддзяленне сувязі №14 (д.№38). Літаратура

Сонечная