Боткіны () — расійскі купецкі род.
Гісторыя рода Род Боткіных паходзіць з Цвярской губерні. Іх продкамі былі горада Таропца. У 1791 годзе глава сямейства Конан Боткін разам з сынамі пераехаў у Маскву, дзе запусціў тэкстыльную вытворчасць. 22 лістапада 1801 года яго сын Пётр Конанавіч Боткін заснаваў кампанію «Пётр Боткін і Сыны», якая займалася гандлем гарбатай.
У сярэдзіне XVIII стагоддзя Расія падпісала гандлёвую дамову з Кітаем, што паклала пачатак развіццю чайнай справы ў краіне. Пётр Конанавіч адкрыў закупачную базу ў прыгранічным горадзе Кяхта, дзе непасрэдна абменьваў свой тэкстыль на кітайскую гарбату. Яго фірма хутка стала самым вядомым і буйным пастаўшчыком напою ў Маскве, а яго самога празвалі «чайным каралём». Частку прыбытку Боткін ахвяраваў на цэрквы і сіроцкія прытулкі. За дабрачынную дзейнасць яго ўзнагародзілі ордэнам Святога Уладзіміра і прысудзілі званне ганаровага грамадзяніна Масквы.
У Пятра Боткіна было 25 дзяцей ад двух шлюбаў, але дарослага ўзросту дасягнулі толькі 14. Уся сям’я жыла ў сядзібе ў Петраверыгскім завулку (сёння Музей ваеннай формы адзення), якую ён купіў у 1832 годзе.
Радавод
Конан Апанасавіч Боткін Дзмітрый Конанавіч Боткін (1760—1827) Мікалай Дзмітрыевіч Боткін (1793—1860) Марыя Мікалаеўна Боткіна (1825—1850) Дзмітрый Мікалаевіч Боткін (1826—1902) Мікалай Дзмітрыевіч Боткін (1854—?) Аляксандра Дзмітрыеўна Боткіна (1855—1864) Вера Дзмітрыеўна Боткіна (1856—1891) Сяргей Дзмітрыевіч Боткін (1857—1879) Кацярына Дзмітрыеўна Боткіна (1859—?) Мікалай Мікалаевіч Боткін (1829—?) Кацярына Мікалаеўна Боткіна (1831—1884) Марыя Дзмітрыеўна Боткіна (1795—?) Сямён Дзмітрыевіч Боткін (1800—1847) Ганна Дзмітрыеўна Боткіна (1809—?) (1781—1853) — маскоўскі купец першай гільдыі, «піянер чайнай справы ў Расіі», патомны ганаровы грамадзянін Масквы. (1812—1869) — публіцыст і літаратурны крытык, сябраваў з В. Р. Бялінскім і А. І. Герцэнам. Аўтар «Лістоў пра Іспанію» (1847—1849). Мікалай Пятровіч Боткін (1813—1869) — падарожнік і літаратар. Кацярына Пятроўна Шчукіна (1824—1904) — жонка Івана Васільевіча Шчукіна (1817—1890), маці калекцыянераў , , і Шчукіных. Марыя Пятроўна Шэншына (1828—1894) — жонка паэта А. А. Фета. (1829—1889) — прадпрымальнік, калекцыянер, патомны ганаровы грамадзянін. Саўладальнік гандлёвай фірмы «Пятра Боткіна сыны». (1869—1945) — рускі дыпламат, грамадскі дзеяч. Пётр Дзмітрыевіч Боткін. Пётр Пятровіч (1831—1907) — глава сямейнай фірмы пасля смерці бацькі. Ганна Пятроўна Андрэева (пам. пасля 1918) — пакутавала на псіхічнае захворванне, доўгі час лячылася ў псіхіятрычнай лякарні ў Парыжы. Надзея Пятроўна Астраухава (1858—1935) — жонка . Вера Пятроўна Гучкова (1862—1916) — жонка . Сяргей Пятровіч Боткін (1832—1889) — урач-тэрапеўт, лейб-медык Аляксандра II і Аляксандра III, грамадскі дзеяч. Выказаў меркаванне пра інфекцыйную прыроду катаральнай жаўтухі (гепатыта), якая пазней атрымала яго імя — «хвароба Боткіна». (1859—1910) — урач, калекцыянер жывапісу. Быў жанаты з дачкой П. М. Траццякова, Аляксандрай. Аляксандра Сяргееўна Хахлова (1897—1985) — кінаактрыса, заслужаная артыстка РСФСР. Яўген Сяргеевіч Боткін (1865—1918) — урач, лейб-медык царскай сям’і, святы Рускай праваслаўнай царквы. Расстраляны разам з царскай сям’ёй. Дзмітрый Яўгеньевіч Боткін (1894—1914) Юрый Яўгеньевіч Боткін (1896—1941) (1898—1986) — аўтар успамінаў пра царскую сям’ю. (1927—2014) — французскі палітолаг і пісьменнік. (1900—1969) (к. 1865—1937) — рускі дыпламат. (1866—1936) — марскі афіцэр, вынаходнік. Быў жанаты з дачкой П. М. Траццякова, Марыяй (1875—1952). Уладзімір Пятровіч Боткін (1837—1869) — быў жанаты з Аннай Яфімаўнай Гучковай. (1861—1905) — мастак, прадстаўнік рускага сімвалізма. (1839—1914) — жывапісец, аўтар карцін рэлігійнага зместу, гравёр. Напісаў кнігу пра мастака .
Крыніцы
Літаратура Кнігі
Артыкулы
Спасылкі
Радавод
Радавод Боткіных на сайце «Радавод» Радавод Боткіных на сайце «Российский Родословный Фонд»
Катэгорыя:Купецкія дынастыі