Камуністычнае інфармацыйнае бюро(таксама Камінформ і Камінформбюро) - орган для каардынацыі дзейнасці еўрапейскіх камуністычных партый. Створана ў 1947 годзе па ініцыятыве савецкага кіраўніцтва ў адказ на інтэграцыю заходніх дзяржаў (план Маршала) на падставе дамоўленасці дзевяці камуністычных партый Еўропы. Інфармбюро складалася з прадстаўнікоў цэнтральных камітэтаў гэтых партый і ставіла мэтай абмен вопытам і каардынацыю іх дзейнасці. Арганізацыя была распушчаная ў 1956 годзе з падпісаннем Варшаўскай дамовы.
Склад У склад Камінформбюроўваходзілі наступныя партыі:
Балгарская камуністычная партыя Венгерская партыя працоўных Італьянская камуністычная партыя Камуністычная партыя Чэхаславакіі Польская аб’яднаная рабочая партыя Румынская рабочая партыя Саюз камуністаў Югаславіі Усесаюзная камуністычная партыя (бальшавікоў) Французская камуністычная партыя
У 1948 годзе з-за разрыву адносін паміж Ціта і Сталіным Саюз камуністаў Югаславіі выключылі з Інфармбюро. Штаб-кватэра арганізацыі, якая першапачаткова размяшчалася ў Белградзе, была перанесена ў Бухарэст.
Спасылкі Камінформ
Катэгорыя:Палітычныя інтэрнацыяналы Катэгорыя:З’явіліся ў 1947 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1956 годзе Катэгорыя:Камунізм