Бало́тніца балотная, БалотнікВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, Балотніца прамежкавая — у крыніцы пад назвай (Eleocharis palustris) — невялікая расліна з роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—50 см з вельмі галінастым карэнішчам, ад якога адыходзяць цёмна-зялёныя вертыкальныя парасткі з невялікімі барознамі і похвамі пурпуровага колеру каля асновы. Сцёблы развіваюцца пучкамі, таму зараснікі могуць нагадваць шчотку. Каласкі маюць даўжыню 5—20 мм. Каляплоднік пераважна складаецца з 4 шчацінак з шыпікамі, накіраванымі ўніз. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне Распаўсюджаны ў большай частцы Паўночнага паўшар’я ад Азорскіх астравоў, Канарскіх астравоў і Паўночнай Афрыкі да Ісландыі і ва ўсёй Еўропе на ўсход, праз Блізкі Усход, Непал, Пакістан, Каўказ, Казахстан і Манголію да Сахаліна, Японіі і Кітая. Таксама пражывае па ўсёй Паўночнай Амерыцы ад Аляскі да Грэнландыі і на поўдзень, ва ўсходняй частцы Мексікі. Расце на плыткаводдзях і па берагах вадаёмаў, па канавам, каля сырых дарог, на лугах, утварае цёмна—зялёныя зараснікі. Цвіце ў маі—ліпені.
Выкарыстанне Скот есць гэту расліну неахвотна, у выглядзе сена — лепш.
Літаратура
Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. О. М. Утєвської. — X.: Фактор, 2011. — 208 с. — C. 86.
Спасылкі
Germplasm Resources Information Network (GRIN)
Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Асаковыя Катэгорыя:Кармавыя расліны