Helianthemum oelandicum — від кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне
Вечназялёны паўкуст вышынёй да 25 см. Сцёблы разгалінаваныя, густыя. Ля аснавання яны адраўнелыя, грубыя і шчаціністыя. Галіны касматыя і чырванаватыя. Мае эліптычнае вузкаланцэтнае зялёнае лісце і бледна-жоўтыя кветкі. Пялёсткі 5-10 мм. Цвіце вясной і летам.
Арэал
Від распаўсюджаны ў Еўропе (у тым ліку на востраве Эланд у Швецыі) і Малой Азіі. Тыповымі для пражывання гэтага віду з’яўляюцца сухія пашы і вапняковыя скалы. Расліну можна знайсці на вышынях ад 100 да 2800 метраў над узроўнем мора.
Значэнне
Від з’яўляецца афіцыйнай кветкавай эмблемай шведскай гістарычнай правінцыі Эланд.
Спасылкі
Flora Vascular
Катэгорыя:Ладаннікавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі