Уладзімір Фаміч Ермалаеў ( — ) — беларускі , -сатырык, гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Вобласць навуковых інтарэсаў: сувязь навукі і прамысловай вытворчасці, дзейнасць кампартыі Беларусі па ўмацаванню сувязей навукі і прамысловасці, методыка падрыхтойкі і чытання лекцыйЕрмалаеў, Уладзімір Фаміч // Сводный каталог библиотек Беларуси.

Нарадзіўся ў вёсцы Галавічы (Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць).

Пасля заканчэння Мсціслаўскага педвучылішча (1953), а потым Мінскага педінстытута імя М. Горкага (1958) працаваў настаўнікам, інспектарам школ Смаргонскага раёна, сакратаром райкама камсамола, інструктарам ЦК ЛКСМБ. З 1964 па 1968 год быў начальнікам аддзела па рабоце з замежнымі студэнтамі Мінадукацыі. З 1975 г. працаваў выкладчыкам у мінскіх вну, у прыватнасці ў Беларускім політэхнічным інстытуцеЕрмалаеў У. Ф. Смех у мех, а сум у торбу. Мн: «Чатыры чверці», 2015, с. 140. З 1982 г. кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Друкавацца пачаў з 1962 года, пераважна ў перыядычных выданнях. З 1990 года займаўся літаратурнай творчасцюЕрмалаеў Уладзімір Фаміч // Магілёўскі бібліятэчны каталог.

Выданні аўтара

Навукова-метадычная літаратура Компартия Белоруссии — организатор укрепления творческого содружества работников науки и производства : Материал в помощь лекторам, преподавателям и слушателям нар. ун-тов техн.-экон. знаний / Правл. о-ва «Знание» БССР, Науч.-метод. совет по пропаганде ист. знаний. (1979) Вопросы методики преподавания истории КПСС : [в 3 ч.] / Министерство высшего и среднего специального образования БССР, Институт повышения квалификации преподавателей общественных наук при Белорусском государственном университете им. В. И. Ленина. (1981—1984) Деятельность Компартии Белоруссии по укреплению связи науки с промышленным производством (1959―1965 гг.) : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук : специальность 07.00.01 История Коммунистической партии Советского Союза / Ермолаев Владимир Фомич ; Министерство просвещения БССР, Минский государственный педагогический институт им. А. М. Горького. (1982) Выше эффективность лекционной пропаганды ленинской внешней политики советского государства : Некоторые вопр. методики подгот. и чтения лекций / В. Ф. Ермолаев, Н. В. Ермоленко, М. И. Мартынов ; Правл. о-ва «Знание» БССР, Науч.-метод. совет по пропаганде внеш. политики СССР и междунар. отношений. (1983) Сохранить мир, отвести ядерную угрозу : Материал в помощь лектору / Правл. о-ва «Знание» БССР, Науч.-метод. совет по пропаганде внеш. политики КПСС и междунар. отношений (1985) Научный потенциал Белоруссии / Владимир Ермолаев (1987) Методика подготовки и чтения лекций по проблемам внешнеполитической деятельности КПСС и Советского государства : В помощь слушателям шк. лектор. мастерства, лекторам-международникам / Правл. о-ва «Знание» БССР, НМС по методике лекцион. пропаганды и лектор. мастерству, НМС по пропаганде внеш. политики СССР (1989)

Зборы вершаў Хто не смяецца, той не есць (1994) Пераход колькасці ў колкасці (1997) Радком па кумпалу (1998) Дулі будуць апасля (2004) Смехам закаханыя (2008) Смех у мех, а сум у торбу (2015)

Цікавыя факты з жыцця У. Ермалаева Да канца 1980-х ён друкаваў пераважна навукова-метадычныя працы на рускай мове, з 1990-х пісаў вершы на беларускай мове. Некаторыя вершы пераходзілі са збору ў збор з аўтарскімі праўкаміВерш «У цырульні» ў зборы «Пераход колькасці ў колкасці» (1997) меў радок «„зуброў“, „мядзведзяў“ лічачы», а ў зборы «Дулі будуць апасля» (2004) гэты радок гучаў «паперкі-грошы лічачы», магчыма таму, што банкнотамі з выявамі зуброў і мядзведзяў ўжо не карысталіся. (Гл. таксама: З бібліятэкі У. Ермалаева альбо прывітанне з 90-х // Блог Андрэя Берастоўскага). Аўтар быў членам Саюза пісьменнікаў, які лічыцца лаяльным уладзе Прэзідэнта Лукашэнкі, але пры гэтым напісаў цэлы шэраг вершаў, у якіх крытыкаваў ўладу і рэчы, за якія многія лічылі адказнымі яе прадстаўнікоўНапрыклад, вершы «Акім Электарат», «Яго біяграфія» «Геапалітычны тупік», «Прывід законнасці», «Парадніліся», «Дыктатары», «Згубіўся сабака».. У вершы «Ой, хадзіла мая маці…» Ермалаеў смела апісаў выбары 23 чэрвеня 1994 годаУ зборы «Пераход колькасці ў колкасці» (Мн.: «Вожык» 1997) на с.9-10; у зборы «Дулі будуць апасля» (Мн: 2004), с.29-30 (Гл. таксама: З бібліятэкі У. Ермалаева альбо прывітанне з 90-х // Блог Андрэя Берастоўскага). Паводле ўспамінаў калег паэта па Саюзе пісьменнікаў, У. Ермалаеў любіў фотаграфаваць кветкіВольга ПАЎЛЮЧЭНКА Гумар — справа тонкая // Навіны сайта СПБ.

Літаратура

Некралогі Памяці калегі і таварыша : [некралог паэту Уладзіміру Фамічу Ермалаеву, ураджэнцу вёскі Галавічы Дрыбінскага раёна] // Літаратура і мастацтва. — 2014. — 19 снежня. — С. 3 : фота. Памяці Уладзіміра Ермалаева : [некралог паэту Уладзіміру Фамічу Ермалаеву, ураджэнцу вёскі Галавічы Дрыбінскага раёна] // Святло Кастрычніка. — 2014. — 20 снежня. — С. 2. Любіў жыццё : [пра Уладзіміра Фаміча Ермалаева, паэта, ураджэнца вёскі Галавічы Дрыбінскага раёна] // Вожык. — 2015. — № 1. — С. 216: фота. Ларченко, В. И В жанре юмора : [о В. Ермолаеве, уроженце Дрибинского района] // Рэспубліка. — 2015. — 12 декабря. — C. 4.

Спасылкі Ермалаеў Уладзімір Фаміч // Магілёўскі бібліятэчны каталог Ермалаеў, Уладзімір Фаміч // Сводный каталог библиотек Беларуси Вольга Паўлючэнка Гумар — справа тонкая // Сайт ГА СПБ Спіс навукова-метадычных распрацовак У. Ермалаева (1979—1989) // Сводный каталог библиотек Беларуси

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Функцыянеры УЛКСМ