Дзмітрый Лісаковіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Шахцёр» з Караганды.
Клубная кар’ера Выхаванец уздзенскага футбола, у маладым узросце трапіў у салігорскі «Шахцёр», але на дарослым узроўні так за яго і не згуляў. У 2015 годзе гуляў за «Узду» ў Другой лізе, сезон 2016 прапусціў з-за траўмы, а ў пачатку 2017 года далучыўся да дубля сталічных «Крумкачоў». У ліпені 2017 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі «Крумкачы» пакінула шмат ігракоў, і Дзмітрый быў пераведзены ў асноўны склад. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 29 ліпеня 2017 года ў матчы супраць «Віцебска» (2:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.
У студзені 2018 года праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова. Тым часам «Крумкачы» не былі дапушчаны да ўдзелу ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2018, і Дзмітрый зноў далучыўся да другалігавай «Узды», дзе стаў адным з лідараў і капітанам каманды.
У жніўні 2018 года стаў іграком мінскага «Тарпеда». У сезоне 2018 гуляў выключна за дубль аўтазаводцаў, а да сезона 2019 рыхтаваўся з асноўнай камандай. 19 мая 2019 года ўпершыню згуляў за «Тарпеда» ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (0:1). У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда», а ў жніўні падпісаў трохгадовы кантракт з міні-футбольным клубам «Сталіца».
Са студзеня 2021 года трэніраваўся з «Іслаччу», якая ў лютым аформіла пераход паўабаронцы. Спачатку выхадзіў на замену, пасля стаў з’яўляцца ў стартавым складзе, а ў сезоне 2022 ужо рэгулярна гуляў у аснове, з лета 2022 года стаў капітанам каманды.
У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач» і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з жодзінскім клубам.
У ліпені 2024 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» і падпісаў кантракт з карагандзінскім «Шахцёрам».
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 Уладальнік Кубка Беларусі: 2023 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2015 Д3 Узда 26 2 2017 Д1 Крумкачы 7 0 2018 (1) Д3 Узда 12 3 2018 (2) дубль Тарпеда 10 2 2019 (1) Д1 Тарпеда 6 1 2021 Д1 Іслач 17 0 2022 Д1 Іслач 28 2 2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ 23 1 2024 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ 10 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Узда Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Ігракі ў міні-футбол Беларусі Катэгорыя:Ігракі МФК Сталіца