Марат Мікітавіч Гроднікаў (, в. Перагон, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць — Памёр галоўны архітэктар «Чыжоўка-Арэны») — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1968 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. З 1968 года працаваў у Слаўгарадскім райвыканкаме, галоўным архітэктарам Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1978 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. У 1970—2013 гадах у інстытуце Белпрампраект, вядучы архітэктар, з 1986 года галоўны архітэктар праектаў АБА-2. Цяпер працуе ў персанальнай творчай майстэрніМарат Гродников: «Главное — любить, верить и делать…» .

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць Асноўныя працы: аўтатранспартная гаспадарка Упраўлення справамі Савета Міністраў БССР па вул. К. Цэткін (1982), зборачная вытворчасць трактарнага завода і корпус № 25 па вул. Куйбышава завода «Гарызонт» (1980), гараж хуткай дапамогі ў Мінску, завод газавай апаратуры ў Навагрудку (1982), філіял трактарнага завода ў Смаргоні (1986), лядовыя палацы ў Бабруйску, Магілёве, Горках (2012, сааўтар Ю. Даргевіч), крыты ўсесезонны каток, комплекс «Белаэранавігацыі» па вул. Караткевіча, комплекс пабудоў па вул. Ціміразева, Чыжоўка-Арэна (пабудавана ў 2013 годзе)От «летающей тарелки» — к водной стихии. Главный архитектор «Чижовка-Арены» Марат ГРОДНИКОВ рассказывает, что вдохновило его на необычный проект.  — усе ў Мінску.

У сааўстарстве са скульптарам Уладзімірам Жбанавым удзельнічаў у стварэнні скульптуры «Маленькі хакеіст» каля Бабруйск-Арэны (2008)Бобруйск-Арена, ледовый дворец, скульптурнай кампазіцыі «Пакупнікі» каля ЦУМа (2011), скульптуры-фантана «Залаты трыліснік» ў Маладзечне (2011)В столице «Дожинок» спорят об излишнем эротизме новой скульптуры. 28.07.2011 , мемарыяльнага знака «Шчыт Айчыны» (2012), прысвечанага чэкістам, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку, каля Інстытута нацыянальнай бяспекі Беларусі ў Мінску.

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі (1999), Ордэнам Пашаны (2016)Прэзідэнт Беларусі ўручыў ордэн Айчыны III ступені міністру аховы здароўя Прэзідэнт 15.01.2016. За актыўны ўдзел у праектаванні крытага катка ў Мінску абвешчана Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Літаратура

Спасылкі МАРАТ ГРОДНИКОВ: «ВО ВСЕМ ДОЙТИ ДО САМОЙ СУТИ» Марат ГРОДНИКОВ: «Когда архитектура — образ жизни»

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Бабруйска Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Галоўныя архітэктары раёнаў Беларусі