Новасаматэвіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Новыя Саматэвічы.
Старшыня сельсавета — Віталь Уладзіміравіч Стральцоў, намеснік старшыні — Дзмітрый Аляксеевіч Цярэшанкаў.
Геаграфія Новасаматэвіцкі сельсавет знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Касцюковіцкага раёна. На тэрыторыі сельсавета працякаюць рэкі Беседзь, Грэбля, Зубр, Сураў, праходзіць аўтамабільная дарога Клімавічы — Касцюковічы — мяжа з Расійскай Федэрацыяй, а таксама чыгунка Крычаў — Унеча.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бялынкавіцкі сельсавет у складзе Бялынкавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бялынкавічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 8 снежня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Каніцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Вішэнскі, Гарбачоўка, Зарэчча, Канічы і Фёдараўка), таксама ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Касцюковіцкага гарсавета перададзены вёскі Ліпаўка і пасёлак МельякоўкаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 25 населеных пунктаў. У 1993 годзе на тэрыторыі сельсавета ўтворана вёска Новыя Саматэвічы, куды былі пераселены жыхары вёскі Саматэвічы, якая моцна пацярпела ад забруджвання радыёнуклідамі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 27 снежня 2013 года скасавана вёска ТрусакРешение Костюковичского районного Совета депутатов от 27 декабря 2013 г. № 28-7 Об упразднении сельских населенных пунктов Костюковичского района. 19 красавіка 2017 года Бялынкавіцкі сельсавет быў перайменаваны ў Новасаматэвіцкі з пераносам адміністрацыйнага цэнтра з Бялынкавічаў у аграгарадок Новыя СаматэвічыРешение Могилевского областного Совета депутатов от 19 апреля 2017 г. № 27-2 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2357 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 91,8 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 1,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 1743 чалавекі
Інфраструктура На тэрыторыі сельсавета дзейнічаюць 3 сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, 2 лясгасы, чыгуначная станцыя Бялынкавічы.
Адукацыю забяспечваюць 2 сярэднія школы, у адной з якіх размяшчаецца музей Аркадзя Куляшова (вёска Новыя Саматэвічы).
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бялынкавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе