Нацыянальны ўніверсітэт «Палтаўская палітэхніка імя Юрыя Кандрацюка» () — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Палтаве.
Агульная характарыстыка Больш за 10 тысяч студэнтаў вучацца на 42 спецыяльнасцях 5 інстытутаў і факультэтаў універсітэта. Адукацыйны працэс ажыццяўляюць больш за 500 выкладчыкаў, з якіх 12 акадэмікаў, 9 членаў Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, 32 доктара навук, 36 прафесары, амаль 400 кандыдатаў навук, дацэнтаў, 16 лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі.
Універсітэт мае сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу: 9 навучальных карпусоў з агульнай плошчай 87 000 м2, бібліятэка налічвае прыкладна 500 тысяч адзінак літаратуры, 5 чытальных залаў з 400 месцамі, 55 навучальных лабараторый і 10 навукова-даследчых лабараторый, 26 камп'ютарных класаў і інш.
Універсітэцкі кампус уключае 5 інтэрнатаў для 2500 студэнтаў. Таксама маецца санаторый-прафілакторый для студэнтаў і выкладчыкаў на 100 месцаў, сталовая, 9 спартыўных залаў і стадыёнаў, 2 новыя палі са штучным пакрыццём. Універсітэт мае вучэбна-аздараўленчы комплекс на беразе ракі Ворскла.
Структура Інстытут фінансаў, эканомікі і менеджмента Інстытут інфармацыйных тэхналогій і механатронікі Інстытут нафты і газу Інстытут архітэктуры і будаўніцтва Гуманітарны факультэт Міргарадскі мастацка-прамысловы каледж Палтаўскі каледж нафты і газу
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйная старонка (укр., англ.)
Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Палтава Катэгорыя:1930 год ва Украіне Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Украіны