«Шчаслі́вы Ла́зар» () — італьянскі драматычны фільм 2018 года, пастаўлены рэжысёркай Алічэ Рарвахер.

Прэм’ера фільма адбылася 13 мая 2018 года ў межах асноўнага конкурсу 71-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў узнагароджаны прэміяй за найлепшы сцэнарый.

Сюжэт У невялічкай італьянскай вёсачцы Інвіялата час літаральна спыніўся. Мясцовыя жыхары належаць маркізе дэ Луна, якая неміласэрна выкарыстоўвае іх працу. Усё змяняецца ў адзін з візітаў сям’і патронаў у Інвіялату. Малады арыстакратычны Танкрэдзі заводзіць сяброўства з Лазарам — цудоўным прастадушным вясковым юнаком. Фантастычныя калізіі іх адносін цалкам разбураць звыклы побыт вясковых жыхароў і прывядуць да практычна біблейскага апакаліпсісу іх маленькага сусвету.

Узнагароды і намінацыі Кінапрэмія / КінафестывальДата і месцаКатэгорыя / УзнагародаНамінантВынік71-ы Канскі кінафестываль8–19.05.2018Каны«Шчаслівы Лазар», Алічэ РарвахерНайлепшы сцэнарыйАлічэ Рарвахер31-я Еўрапейская кінапрэмія15.12.2018СевільяНайлепшы еўрапейскі фільм«Шчаслівы Лазар»Найлепшы еўрапейскі рэжысёрАлічэ РарвахерНайлепшая еўрапейская актрысаАльба РарвахерНайлепшы еўрапейскі сцэнарыстАлічэ РарвахерКінапрэмія еўрапейскіх універсітэтаў«Шчаслівы Лазар», Алічэ Рарвахер

Крыніцы

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2018 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 2018 года Катэгорыя:Фільмы Італіі 2018 года Катэгорыя:Фільмы Швейцарыі 2018 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2018 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2018 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Швейцарыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Італіі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Швейцарыі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Францыі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Германіі Катэгорыя:Фільмы пра Італію Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Фільмы Алічэ Рарвахер Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Алічэ Рарвахер