Архімандры́т Панцеляймо́н, свецкае імя Пётр Адамавіч Ніжнік (, Рэчыца, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — , Джорданвіль, Нью-Ёрк, ЗША) — архімандрыт Рускай праваслаўнай царквы за мяжой. Адзін з заснавальнікаў ў Джорданвілі (ЗША).

Біяграфія Нарадзіўся года ў Рэчыцы Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці).

Калі яму надышло 18 гадоў, бацькі вырашылі ажаніць Пятра. Аднак ён замест гэтага вырашыў з’ехаць у Амерыку на заробкі, і па прыездзе ўладкаваўся на працу на цукровы завод каля Чыкага. Падзеі Першай сусветнай вайны і прыход да ўлады ў Расіі бальшавікоў вымусілі яго адмовіцца ад ідэі вяртання на радзіму.

18 красавіка 1918 пайшоў у . У 1920 прыняў манаства і рукапакладзены ў іерадыяканы, а 10 красавіка 1921 — у іераманахі. З мэтай займець сродкі на адкрыццё ўласнага манастыру Панцеляймон уладкаваўся на працу на аэрапланны завод Сікорскага ў Стратфардзе.

Надзел для будучае будоўлі быў набыты ў 1928 годзе. Пабудова пачалася ў 1930 годзе з дабраславення архіепіскапа Паўночна-Амерыканскага . Комплекс манастыра быў асвечаны ў 1935 годзе пад тытулам Святой Тройцы. Панцеляймон быў яго настаяцелем да 1946 года.

У 1950 ігумен Панцеляймон узведзены ў сан архімандрыта.

У 1955 згаданы як трасціст (член апякунскай рады) Усходне-Амерыканскай і Джэрсійскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы за мяжой. У 1964 згаданы як трасціст Усходне-Амерыканскай і Нью-Ёрскай епархіі РПЦМ.

Памёр у 1984 годзе. Пахаваны на царкоўных могілках пры рускім ў Джорданвілі, штат Нью-Ёрк.

Літаратура

Спасылкі Мінуўшчына Свята-Траецкага мужчынскага манастыра ў Джорданвілі ў кароткіх жыццеапісаннях яго настаяцеляў Orthodoxwiki

Катэгорыя:Манахі Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Архімандрыты Катэгорыя:Руская праваслаўная царква за мяжой Катэгорыя:Нарадзіліся ў Камянецкім раёне