Пад’ельнік звычайны, Сліўшаня — у крыніцы пад назвай (Monótropa hypopitys) — від травяністых (безхларафільных) шматгадовых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Дасягае вышыні 15-30 см. Суквецце густое, да цвіцення выгнутае дадолу, пасля цвіцення выпростваецца. Кветкі правільныя (актынаморфныя), пры чым канчатковыя кветкі ў суквецці маюць па 5 чашалісцікаў і пялёсткаў, іншыя кветкі — па 4, рэдка па 6. Пялёсткі падоўжаныя, зверху пашыраныя, белыя або светла-жоўтыя. Сцябло сакавітае. Лісце сядзячае, яйкападобна-падоўжанае, бурае. На карані можна ўбачыць ярка выяўленую мікарызу.

Экалогія

Сустракаецца ў змешаных і іглічных лясах.

Катэгорыя:Верасовыя