Аляксандр Багдановіч (, Капыль — , Сент-Пітэрсберг, Фларыда, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, урач. Доктар медыцынскіх навук.
Біяграфія У 1928 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, пасля чаго да 1931 года меў медыцынскую практыку ў Сібіры. У 1931—1941 гг. працаваў у Мінску ў клініцы ўнутраных хвароб і выкладаў у медыцынскім інстытуце. Таксама ў 1937—1941 гг. быў кансультантам у туберкулёзнай і псіхіятрычнай клініках. Абараніў дысертацыю «Уздзеянне камфары на сардэчна-сасудзістую сістэму чалавека», і атрымаў ступень доктара медыцынскіх навук.
У 1941—1943 гг. працаваў у Магілёве, потым накіраваўся ў Польшчу, а адтуль у Германію, дзе ў паваенны час працаваў пры UNRRA.
У 1950 г. пераехаў у ЗША, дзе працаваў у розных шпіталях у Нью-Джэрсі да выхаду на пенсію у 1966 г. У 1959 г. атрымаў ліцэнзію на прыватную практыку і працаваў кіраўніком аддзялення ўнутраных хвароб у шпіталі (Overbrook Hospital) ў . Пасля выхаду на пенсію перабраўся ў Фларыду. Браў удзел у беларускім грамадскім жыцці, прыхільнік БЦР.
Літаратура
Катэгорыя:Медыкі Беларусі