OF-40 — італьянскі асноўны баявы танк, варыянт нямецкага танка «Leopard 1». Распрацаваны ў канцы 1970-х для экспарту ў краіны Блізкага Усходу. Выраблена 36 адзінак у 1981—1985 гадах, усё выпушчаныя машыны былі прададзеныя Аб’яднаным Арабскім Эміратам.

Гісторыя стварэння і вытворчасці У 1981—1982 гг. Аб’яднаныя Арабскія Эміраты закупілі 18 танкаў OF-40 Mk.1, у 1984—85 гг. яшчэ 18 танкаў OF-40 мадыфікацыі Mk.2, а таксама тры БРЭМ OF-40 ARV на базе танка.

Мадыфікацыі OF-40 Mk.1 — базавая версія, выпушчана 18 танкаў. У 1985 годзе ўсе машыны былі мадэрнізаваны да стандарту Mk.2. OF-40 Mk.2A — палепшаная версія з новай сістэмай кіравання агнём, двухплоскастнай стабілізацыяй гарматы і заменай зенітнага кулямёта на больш магутны калібра 12,7 мм. OF-40 Mk.2A1 — палепшаная версія з 120-мм гарматай, з дызельным рухавіком у 1 000 к.с. і вежай па тыпу «Арыетэ». Прататып не быў завершаны.

Машыны на базе OF-40 OF-40 ARV — БРЭМ на базе шасі танка OF-40. Палмарыя — экспартная 155-мм САУ на базе шасі танка OF-40. OF-40 SPAAG — ЗСУ, узброеная спаранымі 35-мм гарматамі. OTO-76/62 — ЗСУ з 76-мм аўтаматычнай гарматай.

На ўзбраенні : 36 OF-40 Mk.2, 3 OF-40 ARV, станам на 2016 годThe Military Balance 2016. — P. 357..

Гл. таксама Leopard 1

Літаратура М.Барятинский Средние и основные танки зарубежных стран 1945—2000 (Часть 1). — М.: Бронеколлекция, выпуск № 3, 2001.

Спасылкі OF-40 на Броне-Сайте Чобитка Василия

Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта Катэгорыя:Асноўныя баявыя танкі Катэгорыя:Узброеныя сілы Італіі