Станіслаў Грынкевіч (Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі — , Кліўленд, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч. Пляменнік Францішка і Станіслава (старэйшага) Грынкевічаў Беларуская Беласточчына. Маленькая згадка пра Станіслава Грынкевіча (малодшага).

Біяграфія Нарадзіўся 23 лютага 1913 г. У афіцыйных паперах ўпісаная дата нараджэння 3 студзеня 1916 г. і месца наражэння Бераставіца (сёння Гродзенская вобласць).

Вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта (скончыць не паспеў). Cябра Беларускага студэнцкага саюза. Сябра рэдкалегіі часопіса «Калоссе».

У 1939 годзе быў мабілізаваны ў Войска Польскае, стаў афіцэрам, трапіў у нямецкі палон. З восені 1941 да восені 1943 года сакратар Беларускага камітэта самапомачы ў Берліне, выкладчык на настаўніцкіх курсах пры камітэце. Адначасова заканчваў медыцынскую асвету ў Берлінскім універсітэце. Пазней рэдактар перыёдыкаў «Раніца» і «Беларускі работнік». У 1945 г. быў высланы Усеваладам Родзькам у Швейцарыю з заданнем па лініі Беларускай незалежніцкай партыі.

У 1950 годзе перабраўся ў ЗША. Сябра Рады БНР. Сябра БАЗА, удзельнік кіраўніцтва Кліўлендскага аддзела арганізацыі.

Памёр 18 красавіка 1966 г. у Кліўлендзе, ЗША.

Літаратура

Катэгорыя:Ваенныя Польшчы Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання Катэгорыя:Члены Беларускай незалежніцкай партыі