Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New – двухдыскавы альбом-складанка беларускіх рок-гуртоў. На кампіляцыю трапілі як запрошаныя музыкі, так і пераможцы адбору. Кампакт-дыскі выдадзены грамадскай кампаніяй Будзьма беларусамі! сумесна з Еўрапейскім радыё для Беларусі ў лістападзе 2009 года, і праз некалькі месяцаў іх атрымалі ўсе FM-радыёстанцыі, абласныя і раённыя Дамы культуры Беларусі. Складальнік і інжэнер мастэрынга – Слава Корань, лідар гурта «ULIS».

Спіс кампазыцый

Прыём крытыкаў Алег Міхалевіч, кіраўнік радыё «Сталіца», у лісце да Будзьма беларусамі! адзначыў «якасныя айчынныя беларускамоўныя кампазіцыі»! Галоўны дырэктар радыёстанцыі «Беларусь» Навум Гальпяровіч таксама падзякаваў за дыск, матэрыялы з якога, «безумоўна, выклікаюць цікавасць». Дырэктар радыёканала «Культура» Кацярына Агеева паведаміла, што складанка беларускага року ёй асабліва спадабалася, у той час як музычныя рэдактары яе радыё адзначылі выдатную якасць гуказапісаў і з задавальненнем прапануюць кампазіцыі слухачам.

У гіт-парады Тузін Гітоў трапілі некалькі песень са складанкі: «Jak Viecier» (WZ-Orkiestra, Зміцер Вайцюшкевіч) («Мегатур-2008»), «Znajdzi Mianie» (Esprit) («Мегатур-2009»), «Da Sinih Skałaŭ» (Esprit), «Ciańki» (Hair Peace Salon) (усе «Мегатур-2010»).

У «100 найвялікшых беларускіх песень» па версіі Тузін Гітоў у 2015 годзе была адабрана «Vyjście» (IQ48).

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New на сайце Discogs

Катэгорыя:Альбомы 2009 года Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі