Цясно́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Цеснавая 1.
Гісторыя Утвораны 14 лютага 1983 года ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці БССР у складзе 17 населеных пунктаў (7 населеных пунктаў Літвенскага сельсавета: вёскі Дзенісы, Драздоўшчына, Куль, Сапуцевічы, Серкулі, Слабодка, Судзевічы, і 10 населеных пунктаў Хатаўскога сельсавета: вёскі Заменка, Зеневічы, Мешычы, Пятрова, Пятрылавічы, Цеснавая 1, Цеснавая 2, хутары Алешкавец, Альшанка, Казялец) з цэнтрам у вёсцы Цеснавая 1Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 11 (1745).. У 1984 годзе скасаваны хутары Альшанка і КазялецРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 ліпеня і 13 жніўня 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 26 (1796).. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Літвенскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1664 чалавекі, з іх 37,4 % — беларусы, 37,1 % — палякі 4,7 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходізілі 15 населеных пунктаў: Алешкавец Дзенісы Драздоўшчына Заменка Зеневічы Куль Мешычы Пятрова Пятрылавічы Сапуцевічы Серкулі Слабодка Судзевічы Цеснавая 1 Цеснавая 2
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1983 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе