Клапо́ўнік палявы (Lepidium campestre) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне Невялікая (20—60 см) шызая расліна з разгалінаваным сцяблом. Суквецці сабраны ў верхняй часткі расліны. Яно мае зверху кветкі, а дадолу зялёныя плоскія авальныя струкі каля 6 мм даўжыні і 4 мм шырыні. Кожны струк ўтрымлівае дзве 2,5 мм насеніны. Ствол пакрыты лісцем з зубатым краем і валасінкамі.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Сустракаецца як пустазелле на схілах бэлек, каля дарог, на пустках у стэпавай і лесастэпавай частцы Украіны, на Каўказе, у Малой і Сярэдняй Азіі.
Практычнае выкарыстанне Расліна належыць да таго ж роду, што і . У насенні клапоўніка змяшчаецца 22,2—28,5 % тлустага светла-жоўтага алею з вострым, амаль пякучым смакам, якія нагадваюць смак горкага перцу. І саму расліна і яе алей выкарыстоўвалі як заправу да салатаў і рыбных або мясных страў. Лісце ўжываюць сырым, альбо адварваюць на працягу 10 хвілін.
Разглядаюць магчымасць выкарыстання клапоўніка палявога як сельскагаспадарчай алейнай расліны.
Галерэя
Літаратура — С. 27. М. Л. Рева, Н. Н. Рева Дикі їстівні рослини України / Київ, Наукова думка, 1976 — 168 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Клапоўнік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1812 годзе