Па́вал Не́да (, 1 лістапада 1908, вёска Котыц, Воспарк, Германія — 24 мая 1984, Лейпцыг, Германія) — лужыцкі педагог, прафесар, этнограф і грамадскі дзеяч. Старшыня лужыцкага культурна-грамадскага таварыства «Домавіна» (1933-1950).
Біяграфія Нарадзіўся 1 лістапада 1908 года ў лужыцкай вёсцы Котыц каля горада Вайсенберг. Пасля заканчэння пачатковай школы навучаўся ў сярэдняй школе ў Баўтцэне, якую скончыў у 1928 годзе. Потым навучаўся да 1932 года ў Лейпцыгскім універсітэце, дзе вывучаў этналогію, педагогіку і нямецкую філалогію. З 1932 па 1937 год быў настаўнікам у сербскіх вёсках Клюкш, Хвачыцы і Ракойды. Пасля прыходу да ўлады нацысцкага рэжыму быў прызначаны мясцовымі ўладамі «тэхнічным дарадцам па пытанням вендзійскай культуры». На з'ездзе членаў «Домавіны», які адбыўся 27 снежня 1933 года, заклікаў падтрымліваць нацысцкі рэжымSerbske Nowiny 92 (11. November 1933) 260. На гэтым жа з'ездзе быў аднадушна абраны старшынёй лужыцкай грамадскай арганізацыяй «Домавіна». З 1932 года па 1934 год быў дырэктарам Сербскага музея, які размяшчаўся ў Сербскім доме ў Баўтцэне.
У 1937 годзе ўступіў у Нацыянал-сацыялістычны саюз настаўнікаў. У сваёй дзейнасці, як прадстаўнік зарэгістраванай лужыцкай арганізацыі, спрабаваў дамовіцца з нацысцкімі ўладамі аб змякчэнні дзяржаўнага ціску на лужычанаў. Пасля таго, як ён адмовіўся ўнесці змены ў статут «Домавіны», што «венды павінны размаўляць па-нямецку», арганізацыя была забароненая 18 сакавіка 1937 года.
Пазней пакінуў выкладчыцкую дзейнасць і перасяліўся ў Берлін, дзе стаў працаваць у польскім банку. Меў кантакты з польскай выведкай, за што быў арыштаваны. У лістападзе 1939 года выйшаў на волю і стаў працаваць сакратаром. У канцы лістапада 1944 года быў зноў арыштаваны і ўтрымліваўся ў зняволенні да заканчэння Другой сусветнай вайны.
Вярнуўшыся ў Лужыцу, стаў займацца выкладчыцкай дзейнасцю. Быў прызначаны членам Савета па школьнай адукацыі акругі Баўтцэн. У 1945 годзе займаўся аднаўленнем дзейнасці «Домавіны». Летам 1945 года ўступіў у Камуністычную партыю Германіі.
У 1946 годзе быў адным з ініцыятараў стварэння Сербалужыцкага педагагічнага інстытутаBiografie von Paul Nedo, Sächsische Biografie. 14 кастрычніка 1948 года па яго ініцыятыве былі заснаваны першыя радыёперадачы на лужыцкіх мовах. Пазней працаваў у Саксонскім міністэрстве адукацыі ў Дрэздэне. Разам з Павалам Новатным удзельнічаў у арганізацыі Інстытута сербскага народазнаўства ў Баўцэне. Быў першым дырэктарам Інстытута сарабістыкі (да 1964 года).
У 1959 годзе стаў прафесарам Лейпцыгскага ўніверсітэта, дзе займаўся лужыцкай этнаграфіяй. У 1964 годзе стаў прафесарам этнаграфіі і фальклору ва ўніверсітэце імя Гумбальдта ў Берліне. Быў таксама дырэктарам Інстытута этналогіі і нямецкага фальклору. З 1953 па 1968 год быў старшынёй Аддзела этнаграфіі Акадэміі навук ГДР.
У 1968 годзе выйшаў на пенсію па стану здароўя, пасля чаго актыўна займаўся вывучэннем народнага лужыцкага касцюма.
Памёр 24 мая 1984 года ў Лейпцыгу.
Узнагароды
Прэмія імя Якуба Чышынскага (1958); Сярэбраны ордэн «За заслугі перад Айчынай» (1978 Neues Deutschland, 28. April 1978, S. 5); Залаты ордэн «За заслугі перад Айчынай» (1983)Neues Deutschland, 6. Oktober 1983, S. 3.
Літаратура Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 21, 71, 154—155, 171—174, 197, ISBN 5-7576-0063-2 Kurzbiografie zu: Nedo, Paul (Pawol). In: Wer war wer in der DDR? 5. Ausgabe. Band 2, Ch. Links, Berlin 2010, ISBN 978-3-86153-561-4. Annett Bresan: Pawoł Nedo 1908—1984. Bautzen, 2002. (Schriften des Sorbischen Instituts, 32.)
Спасылкі
Бібліяграфія Біяграфія Біяграфія
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага Катэгорыя:Лужыцкія грамадскія дзеячы