Бля́дка — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 9 км у паўднёва-заходнім кірунку ад горада Мядзел, у 4,1 км на паўднёвы захад ад вёскі Гатавічы, у 700 м на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняга берага возера Бляда. Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Адносіцца да Нарачанскай групы азёр Даведнік «Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка „Нарачанскі“» . З паўднёвай ускраіны возера выцякае ручай, які праз 150 м ўпадае ў раку Нарач.
Назва Бяссуфіксныя літоўскія гідронімы тыпу Blenda звязваюць з blandus "густы; пахмурны, цёмны", blęsti "цямнець"A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 67..
Апісанне Плошча паверхні возера — 0,074 км². Даўжыня — 0,58 км, найбольшая шырыня — 0,46 км, даўжыня берагавой лініі — 1,4 км. Вадаём праточны, катлавіна возера круглаватай формы, рэшткавага тыпу. Усходні бераг возера пераходзіць у балота, з усіх іншых бакоў бераг прадстаўлены забалочанымі лясамі. З гэтай прычыны возера цяжкадаступнае і маладаследаванае.
На паўднёвы ўсход ад возера пачынаецца запаветная зона, знаходжанне чалавека ў якой забаронена (акрамя навуковых даследаванняў)Артыкул пра Нацыянальны парк «Нарачанскі» ў газеце «Нарачанская зара».
Літаратура
Спасылкі Возера без назвы (H-14) ў даведніку "Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка «Нарачанскі» Возера Блядка на Вікімапіі
Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Нарачанская група азёр Катэгорыя:Басейн Нарачы