Ляўконія, або Маціёла (Matthióla) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства , распаўсюджаных у Паўднёвай Еўропе, Міжземнамор’е і суседніх рэгіёнах.
Дэкаратыўная прыгожа квітнеючая садовая расліна з духмянымі кветкамі. Некалькі відаў культывуюцца ў адкрытым грунце, маюцца дэкаратыўныя сарты, прыдатныя для азелянення балконаў.
Этымалогія Лацінская назва дадзена расліне Робертам Броўнам у гонар італьянскага лекара і батаніка П’етра Маціёлі.
Батанічнае апісанне Расліна вышынёй да метра з лямцавым апушэннем, якая ўтварае адраўнелыя кусцікі. Сцёблы прамыя або трохі выгнутыя, слаба галінастыя, з густым лісцем.
Лісце ланцэтнай формы, суцэльнае або зубчастае.
Кветкі ад белага да ружова-ліловага або жоўтага колераў з чатырма пялёсткамі і характэрным пахам. Кветкі сабраны ў каласападобныя мяцёлкі.
Плады — сухія плоскія струкі з выступальнымі грудкамі ад насення.
Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне Кветкі немахровых садовых формаў ляўконій даюць меданосным пчолам нектар.
Віды Род налічвае 22 відыThe Plant List: Matthiola:
Цікавы факт У серыі кніг «Песня Лёду і Агню» Джорджа Р. Р. Марціна фігуруе дзяўчына, названая ў гонар кветак ляўконіі (, Джылі.
Літаратура
Спасылкі
Левкой ў Біялагічным энцыклапедычным слоўніку
Левкой ў Энцыклапедыі дэкаратыўных садовых раслін
Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Капуставыя