Векавое дрэва дуб 2 — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння ў горадзе Магілёве Магілёўскай вобласці Беларусі. Расце паміж дамамі № 24 і 26 па вул. Мянжынскага.

Помнік прыроды прадстаўлены дубам чарэшчатым (Quercus robur L.). Высокаўзроставыя дубы (асабліва лімітавых класаў узросту) уяўляюць сабой старое пакаленне дрэвастояў, якое захавалася ў старадаўніх парках ці ад першабытных лясоў, і нясе ў сабе зрэз шматвяковай гісторыі. У наш час на тэрыторыі Беларусі сустракаюцца асобнымі экземплярамі.

Узрост дрэва каля 300 гадоў. Дыяметр ствала на вышыні 1,3 м — 138 см. Агульная вышыня — 26  м, вышыня да першага жывога сучка — 2,2 м, вышыня максімальнай шырыні кроны — 19 м. Радыус кроны ад 8 да 13,3 м.

Агульны стан дрэва характарызуецца як здаровы з прыкметамі паслаблення. Крона ажурная, назіраецца ўсыханне асобных галін другога парадку, адзначаны сярэдняя ступень пашкоджанасці лісця насякомымі-шкоднікамі, у тым ліку галаўтваральнікамі, і заражанасць грыбам Microsphaera alphitoides Griff. et Maubl., якое выклікае захворванне, вядомае як «мучністая раса». На паўднёва-заходнім боку ствала знаходзіцца кап памерам 0,6 х 0,4 м і механічнае пашкоджанне ў падножжа ствала памерам 1 х 0,3 мРешение Могилевский горисполком 15-35 02.07.2014 О преобразовании ботанических памятников природы местного значения.

Катэгорыя:Магілёў Катэгорыя:Батанічныя помнікі прыроды мясцовага значэння Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Дрэвы-помнікі Катэгорыя:Дубы Катэгорыя:Вуліца Мянжынскага (Магілёў)