Міхаіл Сямёнавіч Цэ́дрык (—) — вучоны-фізік і педагог, доктар фізіка-матэматычных навук (1984), прафесар (1985), Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1980).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Доўгі Лог Мінскай вобласці. У 1954 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага і застаўся працаваць ў ім. У 1954—1957 гг. праходзіў навучанне ў аспірантуры пры інстытуце, у 1957—1961 гг. — старэйшы выкладчык на кафедры агульнай фізікі, у 1961—1971 гг. — дацэнт і загадчык кафедрай агульнай фізікі, у 1971—1993 гг. — прарэктар па навуковай рабоцеЦедрик Михаил Семенович // Сайт фізіка-матэматычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка. З 1993 г. да лістапада 1994 г. М. С. Цэдрык займаў пасаду загадчыка кафедрай эксперыментальнай фізікі БДПУ.

Навуковая дзейнасць Асноўны напрамак навуковай дзейнасці М. С. Цэдрыка — фізіка сегнетаэлектрыкаў. Займаўся даследаваннямі ўплыву працэсаў крышталізацыі і знешніх фактараў пры вырошчванні сегнетаэлетрычных крышталёў на іх структуру і фізічныя ўласцівасці. Аўтар больш за 200 навуковых артыкулаў, падручнікаў, метадычных выданняў. Аўтар першага на беларускай мове выдання «Курс агульнай фізікі: Цеплыня і малекулярная фізіка» (1994). Сааўтар патэнта «Пьезоэлектрический керамический материал»Национальная электронная библиотека (НЭБ).

Сярод апублікаванага: Манаграфія «Физические свойства кристаллов семейства триглицинсульфата» (Мінск, 1981); Сборник задач по курсу общей физики. — Мн., 1989.; Кіраўніцтва да рашэння задач па агульнай фізіцы. — Мн., 1995. (разам з В. М. Варыкашам).

На працягу шэрагу гадоў займаў пасаду старшыні Савета па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, быў членам спецыялізаванага Савета па абароне дысертацый у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Акадэміі навук БССР, навуковага савета па фізіцы сегнетаэлектрыкаў і дыэлектрыкаў Акадэміі навук СССР.

Узнагароды і званні Юбілейны медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970). Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1972). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1980). Выдатнік адукацыі БССР (1968). Выдатнік адукацыі СССР (1984).

Літаратура

Спасылкі Цедрик Михаил Семенович // Сайт фізіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Цэдрык, Міхаіл Сямёнавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; 1930—1994) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР