Незабудка (Myosótis, ад стар.-грэч. «мышынае вуха») — род травяністых раслін сямейства . Некаторыя віды культывуюць у якасці прыгожаквітнеючых садовых раслін.
Назва У большасці еўрапейскіх і некаторых нееўрапейскіх мовах незабудкі носяць аднолькавую па сэнсе назвуГл., напрыклад: : (anmoruk), , , , , , , , , , , , (勿忘草, mul mang cho), (wasurenagusa), (Zichrini), (farâmusham nakon), , , .
Батанічнае апісанне Незабудкі — аднагадовыя або шматгадовыя травяністыя расліны невялікіх памераў, звычайна моцна апушаныя.
Сцёблы галінастыя, вышынёй .
Лісце чаргавальнае, сядзячае, ланцэтнае, лінейна-ланцэтнае або лапатавае.
Кветкі звычайна блакітныя з жоўтым «вочкам», часам ружовыя ці белыя, сабраны ў суквецце — завіток або гронку. Кветка складаецца са званочкавай, больш ці менш глыбока пяцілопасцевай чашачкі, талеркавага вяночка, з пяццю тупымі жоўтымі лускавінкамі, якія закрываюць уваход у зеў, пяці тычынак і аднаго песціка, з ніткападобным слупком і чатырохгнёздавай завяззю.
Плод — цэнобій, які пры паспяванні распадаецца на 4 свабодныя (не злітаваныя) арэшкападобныя аднанасенныя часткі — эрэмы. У 1 г змяшчаецца ад паўтары да двух тысяч чорных, яйкападобных, бліскучых насенін, усходжасць якіх захоўваецца два—тры гады.
Віды Па інфармацыі базы даных The Plant List (2013), род уключае 61 від. Некаторыя з іх (у квадратных дужках у канцы радка — нумар таксона ў базе даных Germplasm Resources Information Network ):
У базе даных The Plant List (Version 1.1., 2013) назва Myosotis australis мае статус unresolved name.
Від названы ў гонар даследчыка Сібіры Аляксандра Лаўрэнцьевіча Чаканоўскага (1833—1876)У базе даных The Plant List (Version 1.1., 2013) назва Myosotis czekanowskii мае статус unresolved name.
Распаўсюджанне і экалогія Незабудкі сустракаюцца ў Еўропе, Азіі, Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі.
Аддаюць перавагу вільготным раёнам. Растуць на палянах са свежай глебай. Некаторыя віды, такія як , можна сустрэць на берагах вадаёмаў, ускраінах балот, уздоўж ручаёў.
Ахоўны статус занесена ў Чырвоную кнігу Расійскай Федэрацыі.
Незабудка ў культуры {| class="toccolours" style="float: right; margin-left: 1em; margin-right: 1em; font-size: 85%; background:#c6dbf7; color:black; width:23em; max-width: 25%;" cellspacing="5" | style="text-align: left;" | Вось мяне на золаку румяным Сёння сцежка ціхая вядзе: Я цяпер прыходжу кожны ранак — Светлых незабудак паглядзець. |- | style="text-align: left;" | Уладзімір Рагуцкі. «Незабудкі»Незабудкі |} Кветкі незабудкі часам выкарыстоўваюць у якасці сімвала памяці: масоны носяць у пятліцы значок незабудкі ў памяць аб вольных мулярах, якія загінулі ў нацысцкіх канцлагерах, а стылізаваная выява кветкі незабудкі фіялетавага колеру была сімвалам мерапрыемстваў, прысвечаных 100-й гадавіне генацыду армянНезабудка — символ мероприятий к столетию Геноцида армян не может быть плагиатом — глава совета ОТА . Новости-Армения, 30.5.2014..
У 1921 годзе ў Петраградзе дзейнічала выдавецтва Myosotis, у ім выдадзены дзве кнігі Фёдара Салагуба«Myosotis» // Проект «Мир Марины Цветаевой»..
У 1938 годзе Уладзімір Рагуцкі напісаў верш «Незабудкі».
У 2018 годзе беларускі поп-спявак Ціма Беларускіх выпусціў песню з назвай «Незабудка», за якую атрымаў прэмію Залаты грамафон.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Winkworth R. C. et al. 2002. The origins and evolution of the genus Myosotis L. (Boraginaceae). Molec. Phylogenet. Evol''. 24:180-193.
Спасылкі
Незабудка в Энциклопедии декоративных садовых растений
Катэгорыя:Флора Акіяніі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі